Пацанва валам валіць ў піянеры. «Добраахвотна», зразумела…
На сёння ў Брэсцкай вобласці 100 655 піянераў. Летась было на паўтары тысячы менш. Прырост за весну будзе вядомы да 15 чэрвеня.
Старшыня Брэсцкай абласной піянерскай арганізацыі Святлана Марчук сказала таксама, што многа прымаюць 13 верасня, на дзень народзінаў беларускай піянерскай арганізацыі. Дарэчы, з Ленінам беларускія піянеры сябе больш не звязваюць.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, уступаюць у піянеры ад 70 да 90 адсоткаў малодшых школьнікаў. Альтэрнатыўных арганізацый, так цьвердзиць Святлана Марчук, у краіне няма, але і прымусу нібыта не чыніцца.