Главная » BY, Витебская, Общество

Сьмяротнасьць стала яшчэ мацнейшай. Чым сілкуецца?

31 мая 2009 Комментариев нет

Віцебшчына ізноў мае самы нізкі паказьнік прыросту насельніцтва ў краіне. Сёлета ў васьмі з 21 раёну вобласьці нараджальнасьць яшчэ больш зьнізілася.

Сьмяротнасьць тым часам падвысілася адразу ў 15 раёнах, а таксама ў абласным цэнтры, Полацку і Наваполацку.

За чатыры месяца 2009 году памерлі 7 084 жыхары Віцебскай вобласьці, і гэта на 4,5 працэнта больш у параўнані з аналягічным пэрыядам мінулага году. Зь іх 1 508 чалавек былі яшчэ ў працаздольным узросьце. Згодна са статыстычнымі дадзенымі, зусім ня старасьць зьяўляецца на Віцебшчыне галоўнай прычынай сьмяротнасьці мясцовых жыхароў.

На першым месцы сярод прычынаў заўчаснай сьмерці – сардэчна-сасудзістыя захворваньні, на другім – анкалягічныя захворваньні, а на трэцім – няшчасныя выпадкі, траўмы, атручваньні і дарожна-транспартныя здарэньні.

Статыстыка выразна дэманструе, што прычынай найбольшай колькасьці памерлых у працаздольным узросьце стала атручваньне няякасным алькаголем і несумяшчальныя з жыцьцём траўмы, у тым ліку і здарэньні на вытворчасьці. Апршні трагічны выпадак з гэтай катэгорыі нядаўна здарыўся ў паселку Баравуха пад Полацкам: на аўтамашыну «Урал», у якой знаходзіліся два салдаты тэрміновай службы, абрынуліся пліты перакрыцьця . Адзін з хлопцаў на наступны дзень сканаў у шпіталі.

У вобласьці таксама ўзрасла колькасьць самагубстваў, і адмыслоўцы лічаць гэта паказьнікам нестабільнасьці вонкавых абставін, у якіх жыве чалавек. Псыхолягі цьвердзяць, што людзі часьцей сьпіваюцца і трапляюць у рызыкоўныя сытуацыі, калі ня маюць мажлівасьці рэалізаваць сябе. Невыпадкова ў цяперашніх складаных эканамічных дый палітычных умовах у сем’ях ня шмат дзяцей, і ўзровень нараджальнасьці відавочна прайграе ўзроўню сьмяротнасьці.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...