Главная » BY, Гродненская, Общество

Акцыя супраць тэлепрапаганды

11 июня 2009 Комментариев нет

У Гродне з’явіліся ўлёткі арганізацыі «Хрысціянскай абароны», якая заклікае бараніцца  ад «тэлевізійнай бездухоўнасці і хлусні».

У цэнтры Гродна маладыя людзі раздавалі прахожым даволі цікавыя ўлёткі. На адным баку ўлётак быў намаляваны тэлевізар з сякерай у экране і напісана: «Пачні жыць без тэлевізара. Атрымай магчымасць мысліць самастойна. Плюс масу вольнага часу», а на другім –  эмблема, якая нагадвае відазменены крыж у чорным квадраце і подпіс: «Хрысціянская абарона». Упершыню гродзенцы пачулі такую назву падчас нядаўняга прыезду з Масквы Барыса Маісеева. Выступ артыста адбываўся ў лядовым палацы. Перад брамай палаца гледачоў сустракалі маладыя людзі, якія называлі сябе «Хрысціянскай абаронай» і заклікалі не хадзіць на канцэрт прадстаўніка сексуальнай меншасці.

Як жа маладыя «хрысціянскія абаронцы» абгрунтоўваюць патрэбу адмовіцца ад прагляду тэлевізійных праграм? У сваіх улётках яны сцвярджаюць, што ў людзей няма свайго меркавання, а толькі меркаванне тэлевізара. «З экранаў нам навязваюць бездухоўнасць, уладу грошай, парнаграфію, алкаголь, бессэнсоўнае жыццё, — пішуць аўтары. — У навінах нас завальваюць пустымі фактамі, не даючы зразумець, што насамрэч адбываецца». Можна меркаваць, што аўтары разлічваюць збольшага на моладзь, якая сапраўды імкнецца знайсці і ўсвядоміць сваю пазіцыю ў грамадскім жыцці. Між тым для пераважнай колькасці людзей прагляд тэлевізара застаецца бадай самым папулярным спосабам адпачынку пасля працы.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram