Улады Гродна працягваюць руйнаваць гістарычную спадчыну
У гродзенскай кнігарні «Раніца» 12 чэрвеня была прадстаўлена кніга «Новый свет и его окрестности». Гэта зрабілі аўтар гісторык Андрэй Чарнякевіч і рэдакцыя газеты «Вечерний Гродно».
Новы свет — стары раён Гродна, падобны да якога можна яшчэ ўбачыць у прыгранічных гарадах, напрыклад, у Чарнаўцах. Савецкая ўлада асабліва не кранала Новы свет, у яго даваенных катэджах жылі кіраўнікі вобласці, і іх усё задавальняла. Цяперашняй уладзе гэты раён невысокай забудовы, што сфармаваўся на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў, стаў здавацца вельмі ласым кавалкам. Плануецца наступнае: пакінуць толькі капітальна зробленыя дамы, астатняе разбурыць, а зямлю аддаць інвестарам пад будаўніцтва элітнага жытла.
Праблема ў тым, што Новы свет знаходзіцца побач з лініяй ахоўнай зоны гістарычнага цэнтра Гродна, але не ўваходзіць у яго. Гісторыкі і моладзь стараюцца захаваць памяць пра раён, якому вынеслі прысуд: запісваюць успаміны жыхароў, стварылі фільм, выпусцілі друкаваныя выданні. Чарговая спроба прадухіліць разбурэнні — кніга Андрэя Чарнякевіча. Але што далей? Ці магчыма хоць неяк паўплываць на лёс старога раёна?
Знаўца гродзенскай архітэктуры Ігар Трусаў, які дапамагаў Андрэю Чарнякевічу ў напісанні кнігі, разважае ў наступным рэчышчы:
— Тут усё залежыць, як ні дзіўна, ад арганізацыйных праблем. Калі ўзгадаць гісторыю з камяніцай у стылі “канструктывізм”, што стаяла на рагу вуліц Горкага і 17 верасня, то да разборкі будынка яшчэ можна было аформіць дакументы, каб прыняць яго асобным радком у спіс культурнай нерухомай спадчыны. Але тады не паспелі. Тое ж самае можна зрабіць і з усімі, прызначанымі да зносу будынкамі на тэрыторыі Новага свету. Справа ў тым, што па кожнаму дому будзе складацца ці ўжо складаецца акт аб яго стане — аварыйны ён ці не. На жаль, усё гэта робіцца не адкрыта. Але пры вялікім жаданні можна размаўляць з жыхарамі — прыходзілі да вас ці не, каб вы падпісалі акт? Можна складаць паперы, якія былі б альтэрнатыўнымі актам абследавання. Ёсць інжынеры, якія могуць гэта зрабіць. Карацей, за кожны з іх можна змагацца.
А пакуль што кволая надзея толькі на тое, што ў кіраўніцтва горада падчас крызісу рукі да Новага свету дойдуць не адразу. Між тым ужо знайшліся экскурсаводы, якія вырашылі зрабіць маршрут па гэтаму раёну Гродна.
Конечно, нечего выделяться. Усе далжно выглядзець как Шклов после Дажынак… А что вообще такое — историческое наследие?
Реклама от RedTram