Главная » BY, Брестская, Общество

Выпраўленне памылак раённага і абласнога судоў

25 июня 2009 Комментариев нет

З Вярхоўнага суда прыйшоў пратэст на рашэнні Маскоўскага раённага суда горада Брэста і Брэсцкага абласнога суда адносна ссялення разведзеных мужа і жонкі ў аднапакаёвую кватэру.

Іван і Галіна Шыбайла, разведзеныя 16 гадоў таму, жылі ў розных кватэрах старога дома. Пры яго зносе гарвыканкам вырашыў ссяліць сужэнцаў і іх дарослага сына ў аднапакаёўку на закрайку горада. Былі судовыя цяжбы, і скончыліся яны на карысць уладаў. Цяпер справу будуць пераглядаць.

«З высновамі ў судовых пастановах пагадзіцца нельга», – так сфармуляваны пратэст на рашэнні Маскоўскага раённага суда горада Брэста і Брэсцкага абласнога суда. Пратэст падпісаны першым намеснікам Старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь
А. А. Федарцовым.

У пратэсце гаворыцца, што суд першай інстанцыі і абласны (касацыйны) суд «недастаткова даследавалі прычыну адмовы Брэсцкага гарвыканкама прызнаць за Галінай Шыбайла і яе сынам Дзмітрыем Шыбайлам права на фактычна займаную імі кватэру №4 у доме на Першым Мінскім завулку, не ўлічылі канкрэтных абставін, звязаных з шматгадовым (13 гадоў) фактычным выкананнем імі абавязкаў, вынікаючых з дагавора найма жылога памяшкання».

Рэч у тым, што у 1996 годзе гарвыканкам прадаставіў Галіне Шыбайла вызвалены пакойчык у часовае карыстанне і без права прапіскі. У 2003 годзе, якраз падчас рэмонту камунальнага жылля, Магілёўскі суд сваёй пастановай змусіў КУП ЖРЭУ прапісаць жанчыну, якая дзесяць гадоў пражывала ў кватэры «на птушыных правах». Пра гэта пісаў афіцыйны “Судовы веснік”.

І вось цяпер прэцэдэнтнае рашэнне ў справе Шыбайлаў супраць Брэсцкага гарвыканкама. Сваім пратэстам судовы чыноўнік вышэйшага рангу Федарцоў паставіў пад пытанне тлумачэнне старшыні Брэсцкага абласнога суда Тамары Сучок.

Пачакаем рашэння суда першай інстанцыі. Як паведаміла Галіна Шыбайла, тэрмін разгляду пакуль яшчэ не акрэслены.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...