Главная » BY, Гродненская, Общество

На Дзень Незалежнасці ветэрану падарылі кабылу

4 июля 2009 Комментариев нет

Іосіф Феліксавіч Байгот усё жыццё працаваў не складаючы рук, і большую частку з яго на жывёлагадоўчай ферме даглядчыкам жывёлы.

Жыве ветэран вайны і працы на хутары ля Старой Падражанкі, што ў Шчучынскім раёне. У кіраўніцтве СВК “Балічы” і ва Упраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне вырашылі “матэрыяльна падтрымаць” ветэрана напярэдадні вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і, ведаючы любоў старога да жывёлы, падарылі яму кабылу.

Можна было б толькі радавацца за такую ўвагу да ветэрана, калі не прыняць да ведама, што старому чалавеку больш за 85 год. Шыкоўны, безумоўна, падарунак, асабліва на фоне папярэдніх узнагарод усім удзельнікам вайны, калі яны, акрамя паштовак у Дзень Перамогі, не атрымлівалі нічога.

Ветэран жыве воддаль ад людзей, яму і кабылка будзе за сем’яніна. Аднак, можа, чалавеку ў гэтым узросце больш патрэбным быў бы міні-трактар, які не патрабуе ні нарыхтовак сена, ні вадапою? Але “афіцыйны” клопат пра ветэрана абмежаваўся кабылай.

А ў куточку двара стаіць каса. Гаспадар паставіў яе, каб яна напамінала яму, што на зіму для жаробкі трэба рыхтаваць сена.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...