Главная » BY, Актуально, Витебская, Общество

Міліцыянты прыйдуць на “Славянскі базар” у цывільным

7 июля 2009 Комментариев нет

Ахоўваць правапарадак на фестывалі, які распачнецца 10-га ліпеня, віцебскім супрацоўнікам міліцыі будуць дапамагаць іх калегі з райцэнтраў вобласці, а таксама адмыслоўцы-кінолагі са сваімі гадаванцамі.

Начальнік управы аховы правапарадку МУС аблвыканкаму Ігар Скарыновіч паведаміў журналістам, якія сабраліся на брыфінг па праблемах бяспекі на “Славянскім базары”, што прысутнасць міліцыянтаў на вуліцах горада не мусіць нерваваць гасцей і жыхароў Віцебска. Менавіта таму значная колькасць супрацоўнікаў МУС будзе патруляваць горад у цывільным адзенні. Іншыя будуць апранутыя ў парадную форму, у тым ліку і тыя супрацоўнікі, што будуць дзяжурыць на кардонах з металашукальнікамі.

Такіх кардонаў у цэнтры гораду будзе больш за 30, хаця ўся зона правядзення фестывальных мерапрыемстваў мае плошчу не большую за 3 км ў дыяметры. У мінулым годзе “брамак” з металашукальнікамі было толькі каля двух дзесяткаў.

Міліцыянты просяць паставіцца да мераў па захаванні бяспекі з разуменнем і не ствараць натоўпы перад кардонамі. Асабліва гэта тычыцца наведвальнікаў амфітэатра: каб трапіць туды на канцэрт, гледачам давядзецца прайсці тры ўзроўні кантролю, у тым ліку металашукальнік і асабісты дагляд. Ні на канцэрты, ні ўвогуле ў цэнтр горада не будуць дапушчаныя асобы, у якіх знойдуць падазроныя прадметы, зброю, у тым ліку сцізорыкі і манікюрныя нажнічкі, газавыя балончыкі, а таксама алкагольныя напоі.

Безалкагольныя таксама абмяжуюць: пранесці з сабой можна будзе толькі пластыкавую бутэлечку ёмістасцю не больш за паўлітра. І тое патрабуецца, каб бутэлька была празрыстая ды з пазнавальнай этыкеткай.

Тэрыторыя ў цэнтры горада будзе абвешчана “зонай цвярозасці” – у бліжэйшых крамах не будуць прадаваць алкаголь, хаця ў рэстарацыях ды кавярнях для аматараў выпіць абмежаванняў не прадугледжана.

За парадкам у цэнтры гораду будзе весціся відэаназіранне. А таксама па цэнтральных вуліцах будуць шпацыраваць патрулі са службовымі сабакамі. Мінакоў просяць не бянтэжыцца, калі каторы “чацвяраногі сябар” памкнецца абнюхаць сумку або самога аматара фестывальных забаваў.

Зрэшты, з увядзеннем падвышаных мер бяспекі аматараў прагуляцца па горадзе праз міліцэйскія кардоны ды пад прыцэлам відэакамер паменшаецца з кожным разам. На святкаванні Дня незалежнасці 3-га ліпеня гэта было відавочна: жыхары Віцебска лічылі за лепшае адзначыць свята, седзячы дома, чымсьці быць абнюханымі, абмацанымі ды абгледжанымі як звонку, так і зверху – праз відэакамеры. Таму святкаванні былі не вельмі шматлюдныя.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram