Главная » BY, Брестская, Экономика

У Брэсце пустуюць памяшканні для арэнды

13 августа 2009 Комментариев нет

Адмоўная эканамічная дынаміка адбілася на тых, хто жыў з рэнты ад нерухомасці. А яшчэ год таму знайсці што-небудзь для арэнды ў цэнтры горада было практычна немагчыма.

Ва Управе справамі прэзідэнта па Брэсцкай вобласці сказалі, што маюць ва ўласнасці ў цэнтры  Брэста 14 будынкаў. А на пытанне, ці стала больш пустых плошчаў, адна з супрацоўніц адказала:

– Так, стала больш. Хоць мы многа не бярэм: ад 2,5 да 4,6 еўра за квадратны метр. Гэта базавая велічыня. Прымяняюцца каэфіцыенты. Вытворцы плацяць менш. Прыкладам, швейныя прадпрыемствы плацяць 2,5 еўра.

Акурат такое прадпрыемства гэта трыкатажная фабрыка “Элма”. Аднак яно само валодае будынкамі ды інвентаром, бо з’ўляецца акцыянерным прадпрыемствам. Месціцца ў самым цэнтры горада. Як сказала адна з працаўніц: “Усё ўжо даўно стаіць, адно што вось памяшканні здаем”. У бухгалтэрыі пацвердзілі зацікаўленасць у арандатарах.

– Тыя старыя арандатары, хто ў нас застаўся, як плацілі паводле кантракта па 10 еўра, так і засталіся на дзесяці. Але ў прынцыпе можам гаварыць пра шэсць. Арэнда аплачваецца за агульную плошчу плюс павышальны каэфіцыент за калідоры, санвузлы. У нас ён 1,39. Такім чынам, за офіс у 15 квадратных метраў давядзецца плаціць як за дваццаціметровы.

Рэстаран “Брэст” месціцца ў гэтым самым квартале. У савецкія часы рэстаран быў візітоўкай горада. Ужо многа месяцаў на яго шкле вісіць умольная аб’ява: “Здаем  плошчы ў арэнду”. Адказны за арэнду супрацоўнік паведаміў:

– Мы пакуль ніжэй пяці еўра за квадрат не апускаліся. Кантракт заключаем на год. Раней было і па дваццаць пяць за квадрат, цяпер адно пяць. Канкурэнцыя. Здаюць усе. У нас усё ў арэндзе. Сам рэстаран не працуе. Утрымліваць будынак трэба. Што да зарплаты, дык яе атрымліваем несвоечасова. Яшчэ з чэрвеня мінулага года запазычанасць. З арэндатарамі праблема: здымаць то яны здымаюць, а як плаціць – мусім кожнаму па дваццаць разоў тэлефанаваць.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...