Главная » BY, Минская, Общество

Даследаванне сітуацыі з забеспячэннем правоў інвалідаў

9 сентября 2009 Комментариев нет

Беларускі Хельсінскі Камітэт разам з філіяй Маладога Фронту і Таварыствам інвалідаў Салігорска падрыхтаваў маніторынг узроўню даступнасці аб’ектаў грамадскага і жыллёвага прызначэння для асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Photo.Bymedia.net

Photo.Bymedia.net


Гэта першы Даклад БХК аб выкананні правоў інвалідаў у рэгіёне. Асноўнай групай маніторынгу абраны інваліды-вазочнікі. У дакладзе даследуюцца факты, якія характарызуюць выкананне асноўных палажэнняў, замацаваных у “Дзяржаўнай праграме па безбар’ерным асяродку і жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб на 2007-2010 гг.”.

Маніторынг праводзіўся з мэтай даць аб’ектыўную інфармацыю пра стан забеспячэння і выканання правоў інвалідаў, унесці яснасць у гэтыя пытанні і сумеснымі высілкамі грамадскасці, органаў выканаўчай і заканадаўчай улады распрацаваць і ажыццявіць належныя меры па яго паляпшэнні.

Сучасная сітуацыя з правамі інвалідаў-вазочнікаў уяўляе сабой сумесь відавочных дасягненняў, асабліва ў параўнанні з савецкім перыядам, і яўных недахопаў з пункту гледжання агульнапрынятых міжнародных нормаў. Сітуацыя з правамі інвалідаў у рэгіёне дублюе нацыянальныя тэндэнцыі. Паказальна, што такое стаўленне да правоў інвалідаў у пэўнай ступені адлюстроўвае стаўленне ўлады да правоў чалавека ўвогуле. Ініцыятары маніторынгу спадзяюцца на цікавасць да дадзенай праблемы з боку грамадства, СМІ і дзяржавы і заклікаюць усіх суайчыннікаў да пераасэнсавання праблемы.

Як адзначаюць аўтары, гэты даклад толькі тактычны ход. Стратэгічнаю ж мэтай з’яўляецца падпісанне і ратыфікацыя Беларуссю Канвенцыі ААН пра правы інвалідаў.

Тэкст Даклада ў фармаце PDF

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram