Ваенные атрымліваюць узнагароды ў мірны час
За “ўзорнае выкананне службовых абавязкаў” Аляксандр Лукашэнка загадаў узнагародзiць медалямі супрацоўнікаў Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Загад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №416 быў падпісаны 6 жніўня 2009 года. Кожны з адзначаных у ім атрымаў медаль “За бездакорную службу”.
У прэзідэнцкім цэнтры, як сведчыць дакумент, чатыры упраўленні, у кожным з якіх, мінімум, два аддзелы, а ў кожным аддзеле не меней за два сектары ці групы. Усяго адзінаццаць узнагароджаных. Сярод іх – чатыры маёры, шэсць падпалкоўнікаў і адзін капітан, які займае пасаду вадзiцеля аддзела матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння цэнтра.
Нагадаем, што ў красавіку 2009 года Прэзідэнт таксама загадам узнагародзіў сем супрацоўнікаў гэтага ж цэнтра.
На гэты раз узнагароды атрымалі:
- Маркiяновiч В.А., намеснiк начальнiка 4-га ўпраўлення Аператыўна-аналiтычнага цэнтра пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь (далей ААЦ), палкоўнiк;
- Ашкелянц Г.У., галоўны спецыялiст 2-га аддзела 3-га ўпраўлення ААЦ, маёр;
- Гайдар Р.В., галоўны iнспектар аддзела кадравага i iдэалагiчнага забеспячэння ААЦ, маёр;
- Жарнасек С.В., галоўны спецыялiст 2-га сектара 1-га аддзела 4-га ўпраўлення ААЦ, падпалкоўнiк;
- Зубко С.I., начальнiк 1-га аддзела 2-га ўпраўлення ААЦ, падпалкоўнiк юстыцыi;
- Кузьменка М.А., галоўны спецыялiст 1-га сектара 2-га аддзела 4-га ўпраўлення ААЦ, падпалкоўнiк;
- Лемяшэўскі А.Ю., начальнiк сектара 1-га ўпраўлення ААЦ, падпалкоўнiк;
- Макаранка Д.М., вадзiцель аддзела матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння ААЦ, капiтан;
- Рошчын А.Ю., начальнiк 1-га сектара 1-га аддзела 2-га ўпраўлення ААЦ, падпалкоўнiк;
- Сушкевiч А.В., намеснiк начальнiка 1-га ўпраўлення ААЦ, маёр;
- Талкачоў А.А., намеснiк начальнiка аддзела матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння ААЦ, маёр;
- Тачоны А.В., начальнiк 2-й групы 2-га аддзела 3-га ўпраўлення ААЦ, падпалкоўнiк.