Главная » BY, Витебская, Экономика

Крэатыў віцебскіх камунальшчыкаў

21 сентября 2009 Один комментарий

Цяпер тым, хто запазычаецца і несвоечасова плаціць за кватэру, будуць тэлефанаваць па тры разы на дзень і нагадваць пра даўгі.

Новая мера па спагнанні запазычанасці практыкуецца пакуль не па усім горадзе, а толькі ў Першамайскім раёне. Менавіта там яе і вынайшлі: запісалі гукавае паведамленне, у якім даўжнікам нагадваюць пра абавязкі плаціць за кватэру і папярэджваюць пра судовую адміністрацыйную адказнасць. Потым тэлефонныя нумары неплацельшчыкаў сабралі ў кампутарную базу і падлучылі адмысловую сістэму, якая сама тэлефануе тым, хто запазычыўся. Такія тэлефонныя званкі ў кватэрах, за якія не плацілі па два-тры месяцы, гучаць па два-тры разы на дзень.

Даўжнікоў з Першамайскага і Кастрычніцкага раёнаў Віцебска пакуль “застрашваюць” ранейшымі спосабамі. Да прыкладу, вывешваюць на пад’ездах  спісы  жыхароў канкрэтнага дома і суму, якую ім належыць выплаціць. Таксама ж унізе робяць прыпіску, што ЖКГ мае права спагнаць запазычанасць праз суд.

Зрэшты, падобныя папярэджанні час ад часу друкуюць і на “жыроуках”, якія атрымліваюць усе кватэранаймальнікі – і тыя, хто плаціць у час, і тыя, хто “спазняецца”.

Дарэчы, на 1 верасня гэтага года ў суд па ўсёй Віцебшчыне было пададзена
2 500 судовых іскаў супраць неплацельшчыкаў і 3500 кватэр адключана ад камунальных паслуг.

Аднак начальнік упраўлення жыллёва-камунальнальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама Андрэй Шорац кажа, што ў гэтым годзе агульная запазычанасць па квартплаце ў вобласці ў параўнанні з мінулым годам знізілася на 300 мільёнаў рублёў. Верагодна, што паўплывалі на гэта і крэатыўныя захады камунальшчыкаў па “выбіваньні даўгоў”. Самыя незвычайныя меры ў гэтым рэчышчы вынайшлі ў райцэнтры Вушачы. Тут камунальшчыкі малююць пазнавальныя карыкатуры на неплацельшчыкаў, і тыя, не хочучы стацца аб’ектам  насмешак, імкнуцца плаціць своечасова.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Один комментарий »

  • Св.Зянон пишет:

    калі ёсць запазачанасць за кватэру, дык хіба ж не бузде віны па аплаце паслуг Белтэлекаму? Здаецца мше, што тэлефон будзе адключаны

Реклама от RedTram