Главная » BY, Витебская, Общество, Темы

Зборнік палітычных анекдотаў ад кампаніі «Наш дом»

7 октября 2009 2 комментария

Актывісты грамадзянскай кампаніі, створанай для дапамогі жыхарам Беларусі ў вырашэнні розных сацыяльных праблем, не толькі давалі юрыдычныя і прававыя парады сваім суразмоўцам, але й запісвалі расказаныя імі анекдоты.

Вынікам гэтай спадарожнай  працы стала кніжка, якая цяпер распаўсюджваецца ў Віцебску ды іншых гарадах.

“Толькі ў краінах, прыдушаных плітой несвабоды і несправядлівасці, палітычныя показкі робяцца сацыяльнай з’явай”, – напісана ў прадмове да зборніка.

Сто старонак кніжачкі, выдадзенай па-расейску, запоўненыя смешнымі аповядамі, сабранымі ў розных рэгіёнах Беларусі. Прычым каля 80 працэнтаў зместу прысвечана Аляксандру Лукашэнку.

“Хто ведае, можа, усё, што застанецца ў гісторыі ад цяперашніх кіраўнікоў Беларусі – адно толькі гэтыя показкі, – піша ў прадмове ўкладальнік зборніка Аляксандр Ольстэр. – Супраць смеху ў беларускіх уладаў няма зброі”.

– Аляксандр Ольстэр – гэта прыдуманая асоба, – распавядае кіраўніца кампаніі “Наш дом” Вольга Карач. – Калі мы выязджалі па якому-небудзь звароту кудысь у глыбінку, людзі нам не толькі скардзіліся на жыццё-быццё, але яшчэ й кпілі з яго. Яны ж выдатна разумеюць, што ў вялікай ступені ўсе цяперашнія праблемы залежаць ад уладаў. Вось з анекдотаў пра ўлады мы спачатку ўсе разам і смяяліся. Потым пачалі запісваць анекдоты, бо некаторыя з іх ніколі не чулі і хацелі расказаць іншым. Урэшце іх набралася столькі, што вырашылі выдаць зборнік.

Вольга Карач кажа, што пасля выхаду кніжкі ёй ужо даводзілася чуць пажаданні, каб справа працягвалася. Чытачы і апавядальнікі лічаць, што можна выпускаць тэматычныя зборнікі анекдотаў – “чарнобыльскую” серыю, да прыкладу, асобна, а пра чыноўнікаў ды бюракратаў – асобна. Напэўна, пажаданні будуць улічаныя, і актывісты “Нашага дому” працягнуць збіранне сучаснага фальклору.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

2 комментария »

  • Св.Зянон пишет:

    а дзе ж самі жарцікі? ну хоць адзін?

  • Алена Штраль пишет:

    «Я- пассивный беларусский патриот».
    «Это как ?»
    «Да меня эта страна уже затрахала!» (ст.98)

    На прошедших выборах подавляющее большинство населения Беларуси высказалось за президента Лукашенко. А подавляемое — против него…(ст.99)

    » Ты видел почтовый конверт с портретом Лукашенко?»
    «Да, видел! Теперь каждый может послать его куда захочет!» (ст.97)

Реклама от RedTram