Главная » BY, Витебская, Политика

Абавязкі дэпутата мусіць выконваць апазіцыянер

12 октября 2009 Комментариев нет

Жыхар Гарадка і старшыня раённай суполкі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў добраахвотна прыняў на сябе чужы клопат: замест дэпутата райсавета дапамагае землякам у вырашэнні камунальных праблем.

Спадар Аўтухоў перадаў у райвыканкам калектыўны ліст ад жыхароў вуліц Пясчанай і Касаб’яна, якія абураюцца станам дарог у іхным раёне.

– Да мяне гэтыя людзі звярнуліся таму, што не ведаюць, да каго ім яшчэ пайсці, – кажа Леанід Аўтухоў. – На апошніх выбарах у мясцовыя саветы я хацеў абрацца дэпутатам, шмат сустракаўся з тутэйшымі жыхарамі, таму, кажуць, мяне і запомнілі. Вось і нядаўна прыйшлі параіцца, хаця дэпутатам абралі не мяне, а майго саперніка, начальніка мясцовай арганізацыі дарожнай рамонтна-будаўнічай службы. Атрымалася смешна: дэпутат мае самае непасрэднае дачыненне ды рамонту дарог, але каб зрабіць такі рамонт – прыйшлі не да яго, а да мяне.

Мясцовыя жыхары кажуць, што гравійка па вуліцах Касаб’яна і Пясчанай у такіх выбоінах, што дзецям няма як прайсці па ёй у школу. Ідуць па лужынах, бо не абысці. На заняткі і дадому прыходзяць з мокрымі нагамі, потым хварэюць. Усё гэта заклапочаныя бацькі выклалі ў лісце на імя старшыні райвыканкама,  і падпісалі яго 26 чалавек.

– Я добраахвотна ўзяў на сябе абавязкі “народнага абранніка”, як называюць дэпутатаў, – смяецца спадар Леанід. – Дарэчы, на наступных выбарах у мясцовыя саветы я паспрабую стаць дэпутатам ізноў, хаця вялікай веры ў тое, што ўсё пройдзе чэсна, у мяне няма. Прынамсі, мінулым разам мне неаднойчы казалі: “Цябе, апазіцыянера, век нікуды не выберуць!

Пакуль старшыня суполкі БНФ вырашыў быць дэпутатам “на грамадскіх пачатках” – не абраным афіцыйна, але “народным” паводле даверу і спадзяванняў мясцовых жыхароў.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...