Фотамайстар з Ізраіля Алекс Лівак
Пасольства гэтай краіны прывезла ў Брэст выставу фатографа, якая называецца «Краіна наша».
Аўтар, народжаны ў 1944 годзе, спецыялізуецца ў вулічнай дакументальнай фатаграфіі. Як сам піша, адмыслова не ідзе ўслед за модай на гламур, глянец, фота публічных асоб, а спрабуе ў дэталях штодзённага жыцця ўбачыць сімвалічнае для людcкой супольнасці. Упэўнены ў дзвюх рэчах: якая б ні была мода, а сэнс ягонага спосабу фатаграфаваць ніколі не будзе страчаны, і другая: кожны майстар бачыць свет па-свойму. Таму папярэджвае: “Выстава падае мой светагляд”.
Фота зробленыя ім у розныя часы ў розных гарадах Ізраіля. Больш фота з калыскі хрысціянства, Іерусаліма, і з Тэль-Авіва. Выстава да Брэста была ў Вене. У Цэнтральнай выставачнай зале затрымаецца да 14 кастрычніка. Потым Мінск і Берлін.