Главная » BY, Брестская, Культура

Праца над памылкамі

20 октября 2009 Комментариев нет

З помніка 1000-годдзю Брэста знялі на пераплаўку ўсе восем тэкставых табліц, на якіх не хапала літары “ў”.

Нагадаем, што помнік адкрылі 28 ліпеня бягучага года за 10 гадоў да фактычнага 1000-годдзя горада. Адразу выявіліся 70 выпадкаў нескарачэння “у” ў беларускамоўных тэкстах і яшчэ да 15 лексічных, факталагічных і стылістычных памылак. Чыноўнікі аблвыканкама паабяцалі паправіць сітуацыю да 10 жніўня. Да “працы над памылкамі” прыцягнулі нават Акадэмію навук Рэспублікі Беларусь. Цяпер вось, верагодна, праца перайшла ў практычную фазу.

У польскай і нямецкай мове таксама ёсць пазарадковыя знакі, так званыя “дыякрытыкі”. Наш карэспандэнт апытаў польскіх і нямецкіх знаёмых на прадмет магчымай рэакцыі людзей у іхнім горадзе на сітуацыю, аналагічную брэсцкай.

Анджэй, настаўнік:
– Калі б, скажам, у польскім тэксце на помніку ў літары “а” не было “хвосціка”  – гэта неахайнасць скандальная.

Вось самыя характэрныя адказы, што было б, каб на нямецкім помніку не было “ўмлаўтаў”.

Юлія:
– Нядбайнасць у такой сітуацыі гэта ня надта добра.

Герд:
– Натуральна, быў бы скандал! Але было б важна, гэта зроблена наўмысна ці гэта проста тэхнічны брак.

Астрыд:
– Нямецкую мову нельга ўявіць без умлаўтаў. Альбо гэты помнік быў бы нейкаму кампутарнаму прыдурку, бо ў кампутарнай мове шмат што скарачаецца, альбо… У школе я заўсёды залічваю вучням такія выпадкі як граматычныя памылкі.

pamjatnik-brest

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...