Главная » BY, Общество

Патэнцыял агрэсіі мужчын імгненна чытаецца на твары

11 ноября 2009 Комментариев нет

Канадскія навукоўцы правялі даследаванне, у якім абгрунтавлі, што распазнаць, наколькі агрэсіўны мужчына, можна літаральна за долі секунды, разглядаючы яго міміку.

Удзельнікам эксперыменту толькі на мільённыя долі секунды прад’яўляліся фотавыявы мужчынскіх абліччаў, потым указваўся парог раз’ятранасці. Спачатку каманда навукоўцаў на чале з Юстынам М. Карэ універсітэта ў Броку вызначала ў апытанні схільнасць да агрэсіі мужчын на фота. Атрыманыя дадзеныя на дзіва добра стасаваліся з паказчыкамі, атрыманымі іншым шляхам.

У навуцы шырыня-вышыня чалавечага твару лічацца ўказаннем патэнцыялу агрэсіі. Пры гэтым замяраюцца адлегласць паміж шчокамі і адлегласць паміж верхняй губой і сярэдзінай броваў. На прыкладзе хакеістаў атрымалася даказаць, што агрэсіўнасць мужчын знаходзіцца ў прамой прапорцыі з шырынёй-вышынёй твару.

Паводле Глоўбал Прэс (Шулеманн-Маер)

Пераклаў Павал Грынь

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram