Главная » BY, Минск, Происшествия

Куды ездзіў Леанід Козік?

18 ноября 2009 Комментариев нет

Афіцыйны сайт Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі паведаміў аб паездцы старшыні гэтай арганізацыі ў Брусэль на Форум грамадзянскай супольнасці. Аднак сталіцу Бельгіі прэс-служба праўрадавых прафсаюзаў “перанесла” ў Швецыю.

“Першае паседжанне Форуму грамадзянскай супольнасці ў рамках палітыкі Еўрапейскага саюза “Усходняе партнёрства” адкрылася 16 лістапада 2009 года ў Брусэлі (Швецыя)”, – паведаміла прэс-служба Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ). Публікацыя датаваная 16 лістападам, але і ў першай палове наступнага дня сайт ФПБ працягваў сцвярджаць, што Брусэль знаходзіцца ў Швецыі. Памылка была выпраўлена пасля таго, як шматлікія паведамленні аб ёй распаўсюдзілі карыстальнікі сеціва.

Застаецца здагадвацца, ці ведалі у прэс-службе ФПБ, у якую краіну насамрэч паехаў іх кіраўнік.

Другие статьи

Извините, комментирование закрыто.