Главная » BY, Минская, Общество

За ўшанаванне гонару продкаў трэба плаціць

23 ноября 2009 Комментариев нет

Слуцкі райвыканкам не супраць правядзення мітынгу, прысвечанаму Слуцкаму збройнаму чыну, але патрабуе аплаціць яго.

Актывіст мясцовай філіі БНФ “Адраджэнне” Амяльковіч Віталь падаў у Слуцкі райвыканкам заяву на правядзенннне 28 лістапада мітынгу, прысвечанага памяці слуцкіх паўстанцаў. У мінулым годзе яму было адмоўлена ў правядзенні аналагічнага мерапрыемства ў цэнтры горада каля краязнаўчага музея. Сёлета малады чалавек вырашыў падстрахавацца. Ён падаў дзве заяўкі на правядзенне мітынгу ў розных месцах і ў розны час: каля краязнаўчага музея і на гарадскім стадыёне.

Рашэннем Слуцкага райвыканкама месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе з’яўляецца гарадскі стадыён, які знаходзіцца недалёка ад будынка музея. У мінулым годзе актывісту не дазволілі правесці мерапрыемства нават на стадыёне ў “сувязі з запланаваным спартыўным мерапрыемствам”. На самай справе, ніякія мерапрыемствы ў той дзень не праводзіліся, а на самым стадыёне ляжаў снег.

На гэты раз слуцкае кіраўніцтва дало згоду на правядзенне мітынгу на гарадскім стадыёне.  Магчыма, яно памякчэла ў сувязі з эканамічным крызісам, які сур’ёзна закрануў горад. У адказе райвыканкама ад 20.11.2009г. за подпісам Даўгучыца П. Б., які выконвае абавязкі старшыні райвыканкама, арганізатару прапануецца забяспечыць ахову грамадскага парадку, медыцынскае абслугоўванне і прыбіранне тэрыторыі пасля правядзення мерапрыемства. Адпаведна, спадару Амяльковічу давядзецца заключыць дамовы з раённым аддзелам унутраных спраў, УЗ “Слуцкая цэнтральная бальніца”, КУП “Слуцкае ЖКХ” і аплаціць іхнія  выдаткі.

Цяпер актывіст раіцца з кіраўнікамі сваёй арганізацыі і цікавіцца прэйскурантам на паслугі адзначыных арганізацый.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...