За паленьне на лесьвічных пляцоўках віцебская ЖКГ будзе штрафаваць
На пад’ездах і ў калідорах жылых шматпавярховак зьявіліся аб’явы пра забарону паленьня ў памяшканьнях агульнага карыстаньня. За парушэньне забароны – штраф памерам больш за мільён рублёў.
Грашовае пакараньне прадугледжана Кодэксам пра адміністратыўныя правапарушэньні. А складаць пратаколы на тых, хто паліць на лесьвічных пляцоўках, упаўнаважаныя супрацоўнікі домакіраўніцтваў.
У Віцебскай абласной управе ЖКГ патлумачылі, што гэткія захады выкліканы скаргамі насельнікаў, маўляў, дым трапляе ў кватэры, і суседзі па пад’ездзе мусяць цярпець нязручнасьці праз аднаго-двух аматараў тытуню.
Да таго ж нярэдка пасьля перакураў у калідорах застаюцца недакуркі ды іншае сьмецьце.
Пакуль што пакараных за паленьне на лесьвічных пляцоўках няма –адмысловая рэйды па пад’ездах яшчэ не праводзіліся. Аднак тым, каго засьпеюць за забароненым заняткам, пагражаюць досыць вялікія выдаткі: памер штрафа складае ад 10 да 30 базавых велічынь.