Главная » BY, Актуально, Гомельская, Общество

Масавае захворванне вайскоўцаў у Мазыры

7 декабря 2009 Комментариев нет

Лечаць захварэлых вайскоўцаў прэпаратам “Таміфлю”, які прымяняецца пры высокапатагенным грыпе A/H1N1. Але аналіз на вірус грыпу ў іх не ўзялі і паставілі дыягназ: рэспіраторная інфекцыя.

Нагадаем, што ў Мазырскую гарадскую клінічную бальніцу змешчаны 20 вайскоўцаў тэрміновай службы. Усе яны з часткі № 48694 войск супрацьпаветранай абароны. Яшчэ ад пяці да дзесяці вайскоўцаў знаходзяцца ў медычным ізалятары, пад які выдзелены верхні паверх казармы. Верагодна, хворыя ёсць таксама сярод афіцэраў, прапаршчыкаў і кантрактнікаў.

Сярод захварэлых і салдат Францішак Вячорка. Ён служыць дызелістам-электрыкам. 2 снежня хлопец быў шпіталізаваны хуткай меддапамогай.

– Інфекцыя распаўсюджвалася надзвычай імкліва, – кажа Францішак. – Раніцой – адзін захварэлы, праз некалькі гадзін – ужо некалькі. Хворых адвозілі ў бальніцу ў тры “хвалі”.

Францішак гаворыць, што доктар Наталля Клімава і іншы персанал бальніцы праяўляюць вялікую ўвагу да захварэлых. Але інфекцыйнае аддзяленне перапоўнена.

– Сямёрых з нашай часткі паклалі ў адну палату – распавядае салдат. – Іншыя вайскоўцы ляжаць у калідоры на першым паверсе.

Па словах Францішка, зараз ён і ягоныя саслужыўцы адчуваюць сябе нармалёва.

– Як пачалі даваць “Таміфлю”, стан палепшыўся. Даюць і іншыя прэпараты, ў тым ліку антыбіётыкі.

“Таміфлю” прымяняюць з 3 снежня. На наступны дзень у бальніцу прыязджаў з Мінску бацька Францішка – Вінцук Вячорка. Ён звяртае ўвагу на тое, што аналізы на вірус грыпу ў захварэлых не ўзялі.

– Выглядае на тое, што улады забараняюць урачам называць дыягназ A/H1N1, – кажа бацька салдата. – “Таміфлю” захварэлым вайскоўцам пачалі даваць пасля таго, як аб іх з’явілася інфармацыя ў СМІ. Варта ўзгадаць, што раней вайскоўцы прайшлі вакцынацыю ад сезоннага грыпу – і ўсё адно захварэлі. Гэта можа сведчыць аб тым, што ў хворых не звычайны грып, а менавіта пандэмічны.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...