Главная » BY, Общество, Политика

Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк ахвяруе сваю прэмію ЕГУ

9 декабря 2009 Комментариев нет

8 снежня Ежы Бузэк (Jerzy Buzek) атрымаў штогадовую прэмію “Staatspreis” нямецкай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія.

Ён уганараваны за свае жыццёвыя дасягненні. Прэмія таксама падкрэслівае інтэграцыйную ролю Еўрапарламента. Ежы Бузэк перадасць атрыманыя ад асабістай прэміі сродкі Еўрапейскаму гуманітарнаму універсітэту – беларускай ВНУ, якая была зачынены ўладамі ў Мінску і з 2005 г. працуе ў Вільнюсе. Аб гэтым паведаміла прэс-служба ЕГУ са спасылкай на Інгу Расінску, памочніка старшыні Еўрапарламента.

“Для мяне асаблівы гонар атрымаць гэтую прэмію цяпер, калі ў дзеянне ўступіў Лісабонскі дагавор. Еўрапейскі Саюз і Еўрапейскі парламент адшукалі тыя сродкі, якія былі неабходныя для эфектыўнага пераадолення занепакоенасці грамадзян. Сапраўдныя пераможцы – гэта еўрапейскія грамадзяне”, – цытуе прэс-служба словы Е. Бузэка.

Прэмію ўручыў у Боне прэм’ер-міністр федэральнай зямлі доктар Юрген Рутгерс (J?rgen R?ttgers). З прамовай на цырымоніі выступілі вядомыя палітыкі, былы міністр замежных спраў Германіі Ёшка Фішэр (Joschka Fischer). Грашовая частка прэміі складае 25 000 еўра.

“Раздумваючы пра будучыню і пра тых, хто не мае магчымасці ўдзельнічаць у нашым праекце еўрапейскай інтэграцыі, я прыняў рашэнне ахвяраваць прэміяльнае грашовае ўзнагароджанне Еўрапейскаму гуманітарнаму універсітэту ў выгнанні ў Вільнюсе”, – сказаў Е. Бузэк.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...