Форум грамадзянскай супольнасці Усходнягя партнёртсва: якую стратэгію далейшых крокаў прапануюць беларускія эксперты?
29 студзеня ў Мінску адбудзецца круглы стол “Форум грамадзянскай супольнасці: актуальныя працэсы, бліжэйшыя задачы, механізмы грамадзянскага кантролю”.
Круглы стол працягвае серыю мерапрыемстваў па пытаннях удзелу беларускай грамадзянскай супольнасці ў праграме Усходняга партнёрства, ініцыяваных міжнародным кансорцыумам “ЕўраБеларусь” у 2008-2009 гадах. Саарганізатарамі дадзенай падзеі выступілі таксама “Офіс за дэмакратычную Беларусь” і “Асамблея НДА”
Нагодай для абмеркавання стала прайшоўшае 21-23 студзеня 2010 году ў Бруселі паседжанне Каардынацыйнага камітэту (Steering Committee) Форума ГС, дзе падымаліся актуальныя пытанні ўзаемадзеяння грамадзянскай супольнасці са структурамі Усходняга партнёрства.
Нагадаем, што ініцыятыва стварэння такога камітэту як органа Форума ГС, які б пастаянна дзейнічаў, была прапанавана членамі беларускай дэлегацыі 16-17 лістапада падчас першага Форума ГС Усходняга партнёрства ў Брусэлі. Тады кансалідаваныя дзеянні беларускіх дэлегатаў дазволілі сфарміраваць групу прыхільнікаў, якія падзяляюць задачы актыўнага ўключэння грамадзянскай супольнасці на ўзроўні прыняцця важных палітычных рашэнняў, і дабіцца стварэння Каардынацыйнага камітэту, у склад якога ўвайшлі 2 дэлегаты ад Беларусі – Сяргей Мацкевіч (Асамблея НДА) і Улад Вялічка (міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”).
У праграме круглага стала 29 студзеня даклад старшыні міжнароднага кансорцыума “ЕўраБеларусь” Улада Вялічкі пра вынікі прайшоўшага паседжання і перспектывы далейшай працы Каардынацыйнага камітэту, а таксама прэзентацыя стратэгічных прапановаў па накірунках працы і формах узаемадзеяння беларускай грамадзянскай супольнасці і Форума ГС, якія прадставяць эксперты Агенцтва гуманітарных тэхналогій і Беларускага інстытуту стратэгічных даследванняў (BISS)
Да ўдзелу ў абмеркаванні запрошаны дэлегаты Форума, эксперты ў сферы палітыкі і міжнародных адносін, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, зацікаўленыя прадстаўнікі дзяржаўных устаноў і дзяржаўных грамадскіх аб’яднанняў, а таксама прадстаўнікі еўрапейскіх структур.
Мерапрыемства пачнецца а 10.00 у залі Princess II гатэля Crowne Plaza па адрасе: Мінск, вул. Кірава, 13.
Запрашаем да супрацоўніцтва прадстаўнікоў СМІ. Кантактная інфармацыя для акрэдытацыі журналістаў:
e-mail: julia.hurska@gmail.com, маб. (029) 7422040 (Юлія Галіноўская)
Каардынатар круглага стала — Яніна Картэль:
Тэл./факс (017) 2454118; маб. (029) 3789617
e-mail: kartelya@gmail.com