Апошнія гады ў сувязі з інтэнсіўным будаўніцтвам і развіццём Слуцка ўзнікаюць пытанні захавання архітэктурнай спадчыны горада. Спрэчкі звычайна вядуцца паміж прадстаўнікамі ўлады і грамадскасцю. Ідуць яны, у першую чаргу, наконт таго, што трэба лічыць помнікамі архітэктуры.