Главная » BY, Брестская, Политика

У Брэсце напярэдадні “Народнага сходу” прэсуюць партыю левых

7 октября 2011 6 комментариев

Увечары трэцяга кастрычніка з чатырма улёткамі-запрашэннямі на Народны сход міліцыянты затрымалі Лявонція Чапурных, намесніка старшыні гарадской арганізацыі партыі левых “Справядлівы свет”. 63-гадовага маёра у адстаўцы пратрымалі ноч у “кутузцы”, а раніцай суддзя Маскоўскага раёна Брэста Таццяна Урбановіч вынесла прысуд – пяць сутак арышту.

Трафаретные граффити эффективнее наклеек. Фото: Хартия'97

Праз дзень ужо не пры наведванні кватэраў грамадзян, а пад час расклейкі налепак міліцыя затрымала Вадзіма Рабцэвіча, актывіста “Справядлівага свету”.

Старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка ўражаная: “Ніколі такога не было, каб менавіта нашу партыю так калашмацілі.”

Але выдае на тое, што літасці больш не будзе. Нават у Баранавічах, дзе да гэтага аднаму дэмактывісту, які клікаў народ на “Народны сход”, далі штраф, а шостага кастрычніка Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы аштрафаваў Віктара Цяпіна прадстаўніка партыі левых “Справядлівы свет”на 25 базавых велічынь.

Цікава, што будзе ў брэсцкім парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў а 13-й 8-га кастрычніка? Можна паставіць пытанне і так: каго будзе больш – міліцыянтаў ці народу?

Крыніца: Беларускія рэгіянальная навіны

Другие статьи

6 комментариев »