Народны сход у Слуцку не адбыўся
У суботу 8 кастрычніка ў 13.00 каля абазначаных месцаў народных сходаў – вуліцы Зялёная і Чэхава – было пуста. У дварах каля дамоў у некаторых аўтамабілях сядзелі людзі ў пагонах. Некалькі міліцыянтаў былі бачны каля пад’езду дома №33 па вуліцы Чэхава.
У гэты ж дзень у цэнтры Слуцка праходзіў кірмаш. Людзей таксама было няшмат. На плошчы Леніна каля райвыканкама гучалі разухабістыя расійскія песні. Пра народныя сходы ведала няшмат людзей. Для случчан такія мерапрыемствы падобны да палётаў на Марс – патрабуюць зашмат высілкаў, падрыхтоўкі , мужнасці ды жадання. Мясцовыя актывісты і не спрабавалі штосьці рыхтаваць, паколькі добра ведаюць местачковую псіхалогію.
Адна справа – пастаяць у вялікім натоўпе, дружна і радасна патрабуючы свабод, і зусім другая – арганізаваць сход пад пратакол, заносячы ўсе дадзеныя прысутных. Такіх герояў у Слуцку мала, і яны жывуць у розных мікрараёнах.
Источник: Белорусские региональные новости
Погода сыграла своё!Даже за картофелем люди не вышли…
А в нашей стране вообще не нужны специалисты!
Посели в машине…Бдят за порядком))
я же говорил, что людям не интересно шататься по площадям и получать дубинкой…
Площадями ничего недобьёшься! Есть выборы, всё должно быть законно!
Реклама от RedTram
Подписка
Рубрики
Страницы
Архив
Метки
Нас считают
Свежие записи
Самые комментируемые
Наиболее популярные
Entries (RSS) | Comments (RSS) 85 / 1,006