Главная » BY, Брестская, Политика

Брэстчанку скралі прылюдна, а вывезлі з міліцыі патаемна

10 октября 2011 5 комментариев

У суботу, 8 кастрычніка, пад час Народнага сходу ў Брэсце на жанчыну склалі пратакол. Зінаіда Міхнюк патлумачыла:

– Мяне звінавацілі ў брыдкаслоўі. Я напісала на пратаколе, што не згодная. Але галоўнае, што Народны сход у Брэсце адбыўся і без мяне. А затрымалі мяне таму, што ў мяне спіс быў “падпісантаў” за сход, якіх я назбірала ў адным з дамоў.

Муж і каляжанка Зінаіды Міхнюк нясуць заяву аб знікненні ў РАУС. Фота:RegionBY.org

Таксама спадарыня Міхнюк падзякавала “групе падтрымкі”, якая дабівалася раскрыцця яе месцазнаходжання і вызвалення.

Аляксандра Гурына, сяброўка Зінаіды, сведчыць:

– Мы ўжо і перадачу ёй прынеслі, на выпадак арышту. У Маскоўскім РАУС не хацелі прызнаць факт, што Зінаіда Фядосьеўна знаходзіцца ў іх, але ж гэта нам па тэлефоне 102 пацвердзілі. І яшчэ мужчына нейкі сказаў, калі выходзіў з РАУС, а ці не вашая гэта жанчына там, да вас ірвалася, але маёр яе піхнуў, каб сядзела.

Па словах Аляксандры, з пачатку дзяжурны адмаўляўся аформіць заяву аб знікненні. І толькі пасля падачы такой заявы кіраўніцу Брэсцкага рэгіянальнага аддзялення прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці вывезлі на “бобіку” з РАУС ды высадзілі за кіламетр ад мужа і “групы падтрымкі”.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

 

Другие статьи

5 комментариев »