Гарадзенскія лялькі – маці і жонкам палітвязняў
Што толькі не прыдумае чалавек, каб толькі сагрэць цяплом і ўвагай іншых людзей, якія ў гэтым маюць вялікую патрэбу. Асабліва ў атачэнні цынізму, хамства, знявагі да чалавечых лёсаў – усяго таго, з чым ім прыходзіцца сутыкацца штодзень.

Так ствараюцца лялкі Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны
Гарадзенскія дзяўчаты, якія прыйшлі на майстар-клас да лялечніцы Вольгі Камягінай, вырашылі зробленыя сваімі рукамі лялькі не пакінуць сабе, а перадаць маці жонкам палітзняволеных. Падлічылі, што такіх восем. Потым узгадалі пра свайго земляка – Мікалая Аўтоховіча і тут жа вырашылі змайстраваць ляльку і для яго родных. Так што паляцелі лялькі ў Менск і Ваўкавыск. Сёння ў Дзень маці, самыя засмучаныя, але і самыя мужныя матулі Беларусі атрымаюць прывітанне і падтрымку ад гарадзенскіх дзяўчат.

Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны
Заўважу, што і тканіну, і павагу, перамешаную са спачуваннем да маці вязняў, гарадзенкі прыносілі з сабой і, акрыленыя такой ідэяй, змайстравалі падарункі падчас адных дзявочых вячорак. Затое ўсе тонкасці тэхнікі вырабу старадаўняга майстэрства захавалі – лялькі зроблены без умяшання іголкі, метадам закручвання толькі натуральнай тканіны.
Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны
Усіх матуль са Святам!
Здорово, необычно и креативно!
Мам с праздником!
Реклама от RedTram
Подписка
Рубрики
Страницы
Архив
Метки
Нас считают