Главная » BY, Гродненская, Культура

Ці ажыве легенда тэатра Агінскага ў Слоніме?

19 октября 2011 5 комментариев

У Слоніме пачата будаўніцтва драматычнага тэатра. Было б справядліва, каб адначасова ўзвялі помнік акцёрам, якія вытрымалі жыццё і працу ва ўмовах кватарантаў. Мясцовы тэатр стаў прафесіянальным у пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Тады была яшчэ надзея, што пасля развалу СССР Беларусь вернецца да сваіх вытокаў і пачне вырастаць з той багатай спадчыны, якую пакінулі былыя пакаленні. Тэатр арганізаваўся на той багатай традыцыі, якая муравалася тут на працягу двух стагоддзяў.

Нагадаем, што гісторыя тэатра пачынаецца з 1870 года, з тэатра Міхала Казіміра Агінскага, дзядзькі знакамітага музыкі, аўтара не меньш знакамітага твора «Развітанне з радзімай» – Міхала Клеафаса. Але паколькі новая гісторыя Беларусі пачыналася з 1917 года, а Заходняй Беларусі з 1939-га, былі свядома падрэзаны карані нацыянальнай мінуўшчыны. А яна была вельмі багатай у таго, Агінскага тэатра. Дастаткова толькі сказаць, што гэта быў адзін з лепшых тэатраў Еўропы, пастаноўкі тут ажыццяўляліся не толькі ў будынку, але і на вадзе. Гэта былі сапраўдныя феерычныя відовішчы.

Падмурак і фрагмент сцяны тэатра Агінскага стане часткай новага будынка

Ад таго тэатра Агінскага застаўся толькі падмурак і фрагмент сцяны, які будаўнікі мяркуюць не чапаць, а ўтаймаваць у сцены новага будынка.

Артысты зараз месцяцца ў будынку Дома культуры, дзе няма нічога для творчай працы – ні грымёрных, ні залы для рэпетыцый, ні ўвогуле добрай сцэны. Ну як у кватарантаў, якія 20 гадоў месцяцца па чужым жытлу. Можа таму, калі надыходзіць тэатральны сезон, артысты імкнуцца больш выязджаць на гастролі, каб не адчуваць гэтага непрыстойнага для творчасці жыцця.

Па меркаванню слонімскіх уладаў, праца на культурным аб’екце павінна скончыцца ў наступным годзе. Ці будзе гэта так – пажывём-пабачым. Але, што ажыве ўжо легенда тэатра Агінскага – несумненна. А разам з ёю мы ўсвядомім багацце беларускай культуры і што нам не сорамна беларусамі звацца. Спачатку 220 гледачоў, якія прыйдуць на адкрыццё тэатра і на колькі разлічана глядзельная зала

Крыніца «Беларускія рэгіянальныя навіны«

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

5 комментариев »

  • Женя Юревич пишет:

    С радостью приду на открытие театра Агинского! Артисты держитесь, будет вам новый дом!

  • Семен Семёнович пишет:

    Сколько раз был в Слониме, но не знал про театральное прошлое города. Надеюсь, что строители все сделают достойно, как сцену для артистов, так и фасад для города не будет «украшен» золотыми куполами

  • Игнат Домейко пишет:

    Не много осталось от былого величия. Такое здание запустили и разрушили, ведь в свое время ни одна театральная площадка России, Украины или Польши не имела возможностей слонимской сцены.

  • Женя Гуринович пишет:

    > Театральный зал будет вмещать в себя 220 зрителей…
    интересно, а сколько в Слониме вообще жителей и сколько из них интересуется театром? Восстановление памятников прошлого величия — это хорошо, но не надо забывать чувство меры.

  • вася пишет:

    >Ад таго тэатра Агінскага застаўся толькі падмурак і фрагмент сцяны, які будаўнікі мяркуюць не чапаць, а ўтаймаваць у сцены новага будынка.

    Ребята, ну вы бы уточнили бы информацию вначале. Строят театр на месте народного дома (бывшего городского дк). К театру Огинского это место не имеет НИКАКОГО отношения. Фундамент от того театра совершенно в другом месте находится. Уточняйте информацию и проверяйте. Ну вон хотя бы по той ссылке, что на фото.

Реклама от RedTram