Судовыя выканаўцы забралі ў гарадзенца рэчы
Гарадзенец Міхаіл Васільеў прыйшоў на маўклівую акцыю пратэсту, каб падтрымаць беларусаў, якія лічаць, што менавіта ўлада давяла іх да жабрацтва. Падчас акцыі ён быў затрыманы і патрапіў у суд. Суддзя вынесла прысуд «у грашовым эквіваленце» – 30 базавых велічынь ці 1.050.000 руб.
Паколькі такіх грошай у Васільева не было, штраф ён не заплаціў. А ўчора на кватэру наведаліся судовыя выканаўцы і забралі ўсё, што каштоўна і што пакрывае грашовы прысуд. Добра, што не забралі прадукты харчавання з лядоўні. Аднак, гледзячы на тэндэнцыю судоў і прысудаў, хутка суайчыннікаў «ачысцяць» да акрайца хлеба.
Сам Міхаіл кажа, што з цяжкасцю, але перажыве. І пайшоў ён на акцыю свядома, таму што ўсе родныя і знаёмыя лічаць, што жыццё горшае з кожным днём. Таму і з’явіўся на плошчы, каб выказаць сваё незадавальненне.
— Такая палітыка ні да чога добрага не прывядзе, — лічыць пацярпелы. – Такім чынам дзяржава нарадзіла пратэст супраць такой палітыкі не толькі ў мяне, але і ўсіх, хто мяне ведае. Быў незадаволены я, цяпер такіх прыбавілася дзесяткі.
Праз тры дні, калі не будзе пагашаны грашовы штраф, яго рэчы будуць прададзены на аўкцыёне.
Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны
Как это все несправедливо! Жить и так не на что, а когда об этом говоришь, забирают последнее… Самому очень хочется вырваться на эти акции, но сильно боюсь остаться вообще не с чем.
Реклама от RedTram