Павел Севярынец: людзі тут зусім іншыя
Група інтэлектуалаў з Пружаншчыны днямі наведала сустаршыню аргкамітэта па стварэнню партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, абмежаванага ў волі за Плошчу 19 снежня 2010 года тэрмінам на тры гады. Прывезлі ў вёску Куплін па запыту кнігі пра Ігнацыя Юзафа Крашэўскага, мясцовага паэта, які пісаў па-польску пра “сваю радзіму – Літву”, а таксама мёду, ігрушаў і добрае слова.

Шлях да Севярынца ідзе праз Леніна. Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны
Павел сказаў, што пачуваецца добра. Патрэбы ні ў чым не мае – “нясуць мне і нясуць, ежы ніякай не трэба”. Праца яго цяперашняя на складзе запчастак аўтатрактарнай тэхнікі “нагружае, асабліва зрання, але ў параўнанні з Сітнам (мястэчка на Віцебшчыне, дзе Севярынец адбываў папярэднія “папраўчыя працы” – regionby.org) гэта як неба і зямля.”
Асабліва прыкмеціў палітык розніцу ў людзях. “На захадзе Беларусі людзі больш мэтавыя, не раскідваюцца так, як ва ўсходняй “глыбінцы”, – зазначыў Павел.

Любімая запчастка географа па адукацыі Севярынца – аўтамабільная рэсора. Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны
Ёсьць розніца паміж працай на гэтай паўволі і ўтрыманнем у ізалятары КДБ. “Кадэбісты напэўна хацелі мяне жаніць, бо прапускалі толькі лісты ад дзяўчат”, – смяецца Павел. З мясцовымі рэвалюцыянеркамі мілосных кантактаў ён нібыта не падтрымлівае, скіраваны на перапіску…
Як і ў Сітна, пісьменнік і журналіст шмат піша, але цяпер акцэнт на журналісцкай працы для “Нашай Нівы”. Матэрыялу на Пружаншчыне багата – наколькі тут многа помнікаў старадаўнасці, настолькі іх не шануюць, дзелячы на “вітрынныя” (палац Сапегаў у Ружанах, Палацык у Пружанах) і “падзносныя” (сядзібны дом у Белавусаўшчыне, мануфактура ХІХ стагоддзя ў Семянчы, аб’екты гістарычнай спадчыны, якія належалі Крашэўскім).

Павел разам са сваім непасрэдным кіраўніком. Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны
Натуральна, воля маніць, адказвае Павел на пытанне аб перспектывах вызвалення з “хіміі”. Але сам прасіцца не мае намеру: не адчувае віны. Вызваліць могуць нават заўтра, кажа Павел Севярынец. Вы ж бачыце, які час. Эканоміка перастала быць эканомнай. Як бы крах не апярэдзіў тэй волі.
Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны
Мда, вот белорусский политик, трудится в каком то гараже… жаль что у нас в стране когда люди имеют свою гражданскую позицию, их отправляют топить её в машинном масле.
Северинец заслан на Пружанщину для подрыва политического спокойствия сялян. Тут им настроили, понимаешь и ледовый и аквапарк, палац культуры-палацык(витринный? — видел ли это когда-то пышное здание Паша) и дороги у них — а колхоз, как был так и остался,хе-х!
Хоть дели их на витринные и не на витринные, как и оппа-зиционеров, у которых главное стремление в жизни создать свою ПАРТИЮ!
Реклама от RedTram
Тренинг по продажам
Резюме консультантов. Сведения о программах.
niset.ru
Регистрация в Avon
О регистрации юридических лиц. Описание процедуры регистрации
vivat-avon.ru
Подписка
Рубрики
Страницы
Архив
Метки
Нас считают