Главная » BY, Культура, Минская

Наваградак вырашыў узгадаць Уладзіміра Высоцкага помнікам

3 ноября 2011 Один комментарий

Кожны гарадок ці вёсачка прагнуць вядомасьці, адламаўшы кавалачак славы ў знакамітых людзей, якія калісьці тут ступалі. Вось і Наваградак узгадаў раптам акцёра і спевака Уладзіміра Высоцкага і замахнуўся на помнік знакамітаму расейцу.

Бюст Владимиру Высоцкому

Бюст Уладзіміру Высоцкаму. Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны

Дзівіць не тое, што мінакі адважыліся на помнік, а нечаканасць звароту да памяці Высоцкага. Колькі часу прайшло з таго моманту, калі тут амаль праездам ён быў і вось на табе – адразу помнік. Да таго ж, у гэтым слынным сваёй гісторыяй гарадку ёсць і іншыя героі, якія сапраўды ўнеслі значна большы уклад у ягоную гісторыю і культурна-эканамічнае развіццё. Маю на ўвазе Міндоўга. Менавіта яму вось ужо некалькі год усім беларускім народам збіраюцца грошы на помнік. У кашальку каля 12 мільёнаў, аднак гэтага хопіць толькі што на адну міндоўгаўскую руку. А тут раптам яшчэ і Высоцкі…

Бюст гораду падаравала Беларуская чыгунка, ну і навагрудскія ўлады вырашылі: дабру не прападаць, а ўстанавіць у горадзе і гэтым самым зачапіцца за імя вядомага чалавека. Што, у сваю чаргу, паспрыяе павелічэнню колькасці турыстаў. Хто зрабіўся мецэнатам ад імя чыгункі, наваградскія чыноўнікі не гавораць. Аднак, як стала вядома, уладальнікам бюста быў былы начальнік дарогі спадар Рахманько, які ў свой час быў зняты з пасады за не вельмі шчырае абыходжанне з заканадаўствам. Ён нарадзіўся на Наваградчыне і вось вырашыў узбагаціць культурную спадчыну малой радзімы. Ну а мясцовыя ўлады вырашылі з карысцю выкарыстаць гэтую бюстаўскую халяву…

Аднак на думку работнікаў культуры райвыканкама, падарунак былога галоўнага чыгуначніка не мае значнай каштоўнасці і гаварыць аб помніку у цэнтры горада вельмі рызыкоўна. У рэшце рэшт, бюсту можна знайсці куточак у гарадскім парку і то з нацяжкай. Кропку ў гэтай гісторыі павінен паставіць мастацкі савет Міністэрства культуры, ці адпавядае падарунак таму, каб бюстам-помнікам называцца. Хоць, па меркаванню работнікаў культуры, ніхто не супраць, каб помнікам нагадаць талент эсэсэраўскага барда, які сорак год таму ўганараваў Наваградчыну сваёй прысутнасцю. Разам з Марынай Уладзі.

“Мы спыніліся ў мілай бабулькі. Хатка маленькая, затое ёсць добры агарод, а каза дае дастаткова малака, каб кожную раніцу ты выпіваў яго, яшчэ цёплае, вялікі кубак. Мы праводзілі дні ў вандроўках па ваколіцах. Віця (рэжысёр Віктар Тураў – аўт.) паказваў нам месцы, дзе чвэрць стагоддзя таму праходзілі жорсткія баі. А між іншым прырода там цудоўная….”

Гэта вытрымкі з кнігі ўспамінаў Марыны Уладзі “ Владимир или Прерванный полет”. Тады яна прыехала да Высоцкага і яны акунуліся ў тыдзень шчасця. А Высоцкага запрасіў рэжысёр фільма “Сыновья уходят в бой” Віктар Тураў. Праўда, ролі ён не атрымаў, але натхнёна пісаў песні для фільма.

І далей Уладзі ўспамінае: “ Мы ідзем спаць на сенавал. Духмянае сена замест ложка. За перагародкай рохканне свіней і пратэстуюць патрывожаныя куры. Усю ноч ты ўслых складаеш вершы… У гэтую доўгую ноч нарадзілася большасць тваіх песняў ваеннага цыклу…”.

Вось такая сувязь Высоцкага з Наваградчынай. Ці быць помніку знакамітаму акцёру на гарадскіх вуліцах, вырашаць самі гараджане. Аднак у бліжэйшы час гэта наўрад ці. Міндоўг вунь колькі чакае….

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Один комментарий »

  • Илья пишет:

    Круто кончено же, но было бы неплохо если б «вспоминали» по собственной инициативе хороших людей, и выделяли на это деньги, а не то что на халяву попалось.

Реклама от RedTram

Loading...