Газеце патрэбны таленты-валанцеры
У брэсцкую афіцыйную абласную газету «Народная трыбуна» трэці месяц не могуць знайсці аглядальніка і гэта нягледзячы на двайное павышэнне абяцанай сумы акладу.

Аглядальніку ў жніўні прапанавалі 460.250 рублёў, зараз 940.000 у месяц і няма жадаючых! Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны
Да аглядальніка беларускамоўнай абласной газеты «Народная трыбуна» выстаўляюцца высокія патрабаванні: «вышэйшая адукацыя з профілем «журналістыка», не менш за тры гады стажу, бездакорнае валоданне беларускай мовай». Напэўна, журналістаў стрымлівае надта малы аклад. Напачатку жніўня ён быў 460.250 беларускіх рублёў. Зараз вырас да 940.000 у месяц.
Дарэчы, Берасцейскі ўніверсітэт на спецыяльнаць журналістыка набралі першы курс у гэтым годзе. Аднак шмат часу патрэбна, как атрымаць аглядальнікаў з ліку студэнтаў. Але чамусьці ёсць упэўненасць, што газета не памрэ, не зачыніцца. Нехта ж аглядае ўжо тры месяцы.
Крыніца: Беларускій рэгіянальныя навіны