Улады Брэста пачулі раварыстаў
Пагроза павышэння коштаў на паліва робіць чыноўнікаў згаворлівымі і больш уважлівымі да праблем раварыстаў. Абмеркаванне генплана далейшага развіцця Брэста заняло ўвесь кастрычнік. Кропку паставілі толькі 11 лістапада 2011. І ў ім асобна вылучылі прапановы грамадзян па арганізацыі руху раварыстаў. У якасці партнёра Брэсцкі гарвыканкам разглядае велаклуб “Кола-бок”.
А між тым на пачатку бягучага году старшыня гарвыканкама Аляксандр Палышэнкаў быў катэгарычны:
“Рэмонт у цэнтры горада завершаны. Веладарожак у цэнтры не будзе, няма каму па іх ездзіць. Будзем будаваць іх, дзе новыя вуліцы, і праб’ем да дач”.
Зараз нібыта прымаюцца прапановы і па цэнтру. Прынамсі, як паказала грамадскае абмеркаванне Генплана 11 лістапада, нейкія перамены ў пытанні раварыстаў адбудуцца.

“Амаль што веладарожкі” ў Брэсце цягнуцца на многа кіламетраў. Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны
Між тым, “рабіць веладарожкі” ў цэнтры горада і раней не было праблемы. Жыхар Брэста Яўген Бяласін, які 25 гадоў ездзіць па Брэсту на ровары, кажа:
— Усяго толькі распалавініць хаця б пешаходную зону бульвараў, Шаўчэнкі, Касманаўтаў і Міцкевіча. І вуліцу Гогаля, якая насамрэч таксама бульвар, з шырокай пешаходнай часткай паміж дрэў пасярэдзіне. На адной частцы фарбай адбіць веласіпед, на другой пешахода. І прапагандаваць выкананне Правіл руху.
Пад час нядаўняга рэмонту замянілі ў цэнтры горада ўсю плітку на каляровую. Шкада, што не выклалі тратуар і веласцежку рознымі колерамі, вось гэта быў бы клас! — кажа спадар Бяласін
Акрамя таго, «дарожкі» ў Брэсце шмат дзе ўжо зробленыя (фота1,2). Уздоўж магістраляў кіламетрамі на газоне траву замянілі пліткай паўметровай шырыні. На ровары там не паедзеш: небяспечна. У абласной ДАІ адказалі, гэта “паласа вынасу багажу і высадкі пасажыраў”.

Мюнстэр – роўнавялікая Брэсту веласіпедная сталіца Германіі. Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны
Дарэчы, Брэст ужо хутка 20 гадоў як горад-партнёр Равенсбурга (Германія, зямля Бадэн-Вюртэмберг). Так шмат чыноўнікі гасцявалі, балявалі, а так і не спадобіліся ўбачыць, як немцы ладзяць свой веласіпедны рух
Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны
Замечательно! Осталось только услышать автомобилистов! Велодорожки это конечно хорошо, но мне кажется показуха чтоб не ремонтировать автодороги и дороги во дворах.
Реклама от RedTram