Главная » BY, Культура, Минская, Общество

Подых гісторыі: 91-я гадавіна Слуцкага збройнага чыну (фота)

27 ноября 2011 Один комментарий

Актывісты партый нацыянальнага кірунку і дэмакратычная грамадскасць Случчыны 27 лістапада адзначылі чарговыя ўгодкі Слуцкага паўстання.

Каля будынка краязнаўчага музея ў Слуцку сабраліся больш за 200 чалавек.

Святкаванне ўгодкаў Слуцкага паўстання было дазволена ўладамі. Прадстаўнікі партый КХП «БНФ» і партыі БНФ «Адраджэнне» спачатку наведалі мястэчкі Грозаў і Семежава, г.п. Чырвоная Слабада (Вызну), дзе ўсклалі вянкі і кветкі каля крыжоў і памятных месцаў.

Пагроза для незалежнасці Беларусі, далейшае спаўзанне Беларусі ў эканамічную бездань – асноўныя тэмы, якія прагучалі ў выступленнях выступоўцаў, кіраўнікоў КХП «БНФ».

11 маладых чалавек каля сцен гістарычнага будынка ўступілі ў «Малады фронт» і далі клятву на вернасць Бацькаўшчыне.

На пачатку і напрыканцы мітынгу гучалі фанаграмы песень змагання. Прыгожыя галасы, праніклівыя ўзнёслыя словы беларускіх песень стварылі душэўную эмацыянальную атмасферу для ўсіх прысутных.

Сваімі ўражаннямі пра свята дзеліцца случчанін Пётр Марчанка:

– Я рады, што сёння прысутнічае шмат людзей. Спадзяюся, што з кожным годам іх будзе болей і болей. Я асабіста ўдзельнічаю ў увекавечанні памяці слуцкіх паўстанцаў: усталяваў першы драўляны (дубовы) крыж ў вёсцы Семежава ў 1990 годзе. У мінулым годзе на грошы случакоў там быў усталяваны металічны крыж. Сёння каля крыжа мы ўсклалі вянок і кветкі ад жыхароў горада Слуцка. Калі ўсталёўвалі першы крыж у 1990 годзе ў Семежаве, там сабраліся людзі з усіх навакольных вёсак. Цяпер жыхары не прыходзяць. Магчыма, з-за таго, што баяцца. Не выключана, што дзяржаўная прапаганда вытруціла памяць.

Гаворыць пенсіянер Валянцін Сямёнавіч:

– Я прыходжу сюды, каб падыхаць гісторыяй. Памяць аб слуцкіх змагарах – гэта памяць аб людзях, загінуўшых у барацьбе за свае правы і дэмакратычную бацькаўшчыну. Калі я слухаў песню «Магутны Божа», у мяне шчымела сэрца. Было такое ўражанне, нібыта я дакранаюся сэрцам да лёсу змагароў і сам адчуваю сябе часцінкай гісторыі.

Каля будынка краязнаўчага музея ў Слуцку сабраліся больш за 200 чалавек. - Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны

Каля крыжа ў мястэчкі Семежава. - Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны

 

На пачатку і напрыканцы мітынгу гучалі фанаграмы песень змагання. - Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Один комментарий »

  • Игорь пишет:

    Странно что власти разрешили, непохоже на них. Людей много, молодцы.

Реклама от RedTram

Loading...