У Светлагорску развіталіся з Святланай Міхальчанкай
29 лістапада ў Светлагорску адбылося пахаванне кіраўніка раённай арганізацыі партыі «Справядлівы свет». Святлана Кандрацьеўна, якая да апошняга часу была актыўным удзельнікам грамадска-палітычнага жыцця рэгіёна, памерла ад цяжкай хваробы.
Апошнія гады Святлана Міхальчанка непарыўна ўдзельнічала ў дзейнасці дэмакратычнага руху Гомельшчыны, а да выхаду на пенсію была дырэктарам мясцовай школы-інтэрната. Асабліва актыўна яна выступала за вырашэнне сацыяльных пытанняў, з якімі сутыкаецца насельніцтва.
На пахаванні, акрамя родных і блізкіх, прысутнічалі прадстаўнікі Цэнтральнага камітэту і Гомельскага абласнога камітэту партыі «Справядлівы свет», сябры розных партыйных і грамадскіх арганізацый Светлагорскага і іншых раёнаў, былыя калегі Міхальчанкі па сістэме адукацыі. Праваслаўным святаром было праведзена адпяванне.
Прысутныя адзначалі вялізарную працу, зробленую жанчынай на пасадах, якія ёй давялося займаць, а таксама ўвагу да людзей, чуласць і іншыя якасці, прыкладам у якіх яна застанецца для ўсіх, хто яе ведаў.
Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны
Очень жаль… хороший был человек, очень много делала для общества…
Вялікі ЧАЛАВЕК і мой настаўнік сышоў…Няхай ПАН БОГ прыме яе душу да сябе.Нажаль сам не змог паехаць на пахаванне.
Реклама от RedTram
Подписка
Рубрики
Страницы
Архив
Метки
Нас считают