Главная » BY, Брестская, Культура

Паэты «Берасцейскага вогнішча» выдадуць з партнёрамі з Валыні дзве кнігі ўзаемаперакладаў

5 декабря 2011 Комментариев нет

Адна будзе ўтрымліваць украінскія арыгіналы і іх беларускія адпаведнікі, другая прэзентуе беларускіх аўтараў у перакладзе на ўкраінскую.

Пра гэта распавёў сябра Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў, паэт з Жабінкі Алесь Каско:

— Рыхтуем да выдання цяпер дзве кніжкі. Размеркавалі тэксты. З нашага боку ўзяліся за працу многія. Некалькі разоў ужо вывяралі тэксты. Рэдакцыйны партфель папаўняецца.

Гэта вынік даўняга супрацоўніцтва, сказаў Алесь Каско. Прынцыповае рашэнне выдаць гэтыя дзве кнігі было прынятае ў студзені пад час святкавання 30-годдзя Брэсцкай філіі СПБ, якая з лёгкай рукі прафесара, літаратуразнаўцы і класіка Ўладзіміра Калесніка больш вядомая пад назовам «Берасцейскае вогнішча».

У партнёраў з Валынскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Украіны добрая матэрыяльная фора, сказаў Алесь Каско. Кожнаму з 32 сяброў ВА СПУ, з рэкамендацыі грамадскай Рады пры абласной адміністрацыі,  аплачваюць выданне дзвюх кніг у год. Ёсць і яшчэ магчымасці «падняць сродкі». Таму кнігі выйдуць на ўкраінскія грошы.

— Прынцыповым момант — абедзве кнігі будуць двухмоўныя. І яшчэ: перавага будзе аддавацца  маладым паэтам. — сказаў Алесь Каско.

Была задума выдаць кнігі ўзаемаперакладаў да Новага года, але, на жаль, наўрад ці атрымаецца: высока паставілі планку рэдактары.  Аўтары перарабляюць пераклады — хто-ніхто па некалькі ўжо разоў.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...