Главная » BY, Гомельская, Культура

Фотаэкспазіцыя з Гомельскай вобласці – на сайце ААН

7 декабря 2011 Комментариев нет

5 снежня Генеральная асамблея ААН упершыню абмеркавала справаздачу аб добраахвотніцкім руху ў свеце.

 

Да гэтай падзеі на сайце ААН, прысвечаным валанцёрскай працы, створана вялікая фотагалерэя. Сярод болей чым 900 здымкаў прадстаўлены і фотаматэрыял з Беларусі, які паказвае ўдзел добраахвотнікаў у археалагічных раскопках у Гомельскай вобласці.

Дабраахвотнікі на археалагічных раскопках у Шацілках – старадаўняй частцы г. Светлагорска (фота з сайта ААН).

«Кожны дзень у кожнай краіне добраахвотнікі змяняюць жыццё» — дэвіз Міжнароднага дня добраахвотнікаў, які адзначаецца па ініцыятыве ААН 5 снежня і сёлета праводзіўся ў дзесяты раз. Удзельнікі Генеральнай асамблеі ў гэты дзень працавалі бясплатна.

Амаль штогод у археалагічных даследаваннях, якія вядуцца ў Жлобінскім і Светлагорскім раёнах Гомельскай вобласці, бяруць удзел добраахвотнікі, у асноўным моладзь. Аляксандр Петухоў, Раман Усцінаў, Дзіяна Філімончык і многія іншыя неаднаразова працавалі на раскопках у прафесара гісторыі Сяргея Рассадзіна і кандыдата гістарычных навук Наталлі Дубіцкай.

Фотаздымкі адлюстравалі працу на старажытным гарадзішчы ля вёскі Адрубы, на раскопках горада Казімір, які існаваў з магдэбургскім правам у XVII стагоддзі, у Шацілках — старадаўняй частцы г. Светлагорска, і ў іншых месцах (пра гэта можно даведацца тут — http://volunteeringmatters.unv.org).

Беларусь стала 100-ай краінай, здымкі з якой уключаны ў фотагалерэю. З гэтай нагоды адзін з беларускіх здымкаў быў змешчаны таксама на афіцыйнай старонцы ААН «Добраахвотнікі» ў інтэрнет-сетцы «Фэйсбук» з адмысловым віншаваннем.

Крыніца: Белорускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...