Главная » BY, Брестская, Общество

Брэсцкую абласную афіцыйную газету могуць зачыніць?

18 декабря 2011 Комментариев нет

“Народная трыбуна” са жніўня шукае і не можа знайсці аглядальніка, а без яго як газета можа выходзіць? Рэдакцыя ў тупіку: журналіст не знаходзіцца нягледзячы на двухразовае павышэнне абяцанага аклада два месяцы таму,  а “гуляць на павышэнне”, карыстаючыся біржавым тэрмінам, няйначай больш не дазваляюць гаспадары ў аблвыканкаме.

Біржа працы запрашае… ды ніхто не чуе. Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны

Адміністрацыя шукае “дасведчанага журналіста, які бездакорна валодае беларускай мовай (стаж не менш за 3 гады)” на біржы працы. Аднак, кантынгент там збольшага слаба знаёмы ў пісьменнасцю, асабліва з мовай Купалы, Коласа і Скарыны.

Варта нагадаць пра грошы. У жніўні 2011 аглядальніку абяцалі каля 450 тысяч белрублёў. З таго часу патрабаванні знізілі, а грошай дадалі – ужо другі месяц безвынікова, як крэч галосячага ў пустэльні, вісіць лічба ў 940 тысяч.

Магчыма гэтая прапанова можа зацікавіць каго-небудзь з ліку вялікай арміі ідэалагаў?

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...