Главная » BY, Брестская, Общество

На Брэстчыне крадуць, каб выжыць

22 декабря 2011 Комментариев нет

З надыходам халадоў крымінальныя зводкі істотна папоўніліся пакражамі ежы ў розных памерах. Так 5 лістапада: “у Мікашэвічах у пенсіянера скралі двух трусоў; злодзей не знойдзены”; “у Пінску з “Масквіча”, разбіўшы шыбу, выцягнулі прадукты харчавання. Затрыманыя два БАМЖы”.

За ўвесь падкантрольны час толькі аднойчы пакралі спіртное - 12 бутэлек гарэлкі. Закусь больш у цане і пашане...

Наогул у снежні дык літаральна няма дня, каб не адбілі заяву пра страту харчоў. Прычым найбольш крадеж прадуктаў харчавання і хатняй жывіны ў вёсках, паведаміў супрацоўнік прэсавай службы Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ціхан.

Так, 14 снежня ў пенсіянеркі вёскі Гута Пружанскага раёна невядомы скраў з незачыненага сарая 2 гусі.

15 снежня ў Брэсцкім раёне ў 85-гадовага дзядулі амаль удвая маладзейшы БОМЖ скраў 10 курэй. У Ганцавіцкім раёне ў пенсіянеркі забралі труса. Мабыць, надта мажнага – пацягнуў на 270 тысяч беларускіх рублёў! З’еў нехта – не знайшлі. У той самы дзень у Дамачава з фермы сельгаспрадпрыемства невядомыя зладзеі праз вакно дасталі хоць сувымернага з трусом, але падсвінака на мільён рублёў.

17 снежня – зноў пакража прадуктаў. І 18-га, і 19-га… У гэты апошні дзень у Івацэвіцкім раёне зяць скраў у цешчы 60 кілаграмаў сала і 12 пляшак … алею. Абабраў цешчу на 2 мільёны 820 тысячаў беларускіх рублёў. Быў такі галодны, што не прасіў ключа – узламаў дзверы на гарышча і згарнуў з прыбояў вісячы замок у падвал. Міліцыя чамусьці кваліфікавала 43-гадовага мужчыну як непаўналетняга – як паведамляецца ў зводцы, яго будуць судзіць па артыкулу 108 Крымінальнага Кодэкса. Хіба гэта цешча так папрасіла…На першы раз могуць і прабачыць як малалетняму…. А могуць і на 3 гады турмы адпісаць.

А колькі падобных крадзяжоў застаецца па-за статыстыкай? Бо не кожны заяўляць схоча: гэта ж пісаніны колькі і калатнечы, а калі цешча на зяця або сын на бацьку (і такое бывае!) – дык і згрызоты!

Дарэчы, пра пляшкі. За ўвесь падкантрольны час толькі аднойчы пакралі спіртное – 12 бутэлек гарэлкі. Закусь больш у цане і пашане…

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Другие статьи

Оставить комментарий

Добавьте свой комментарий или трэкбэк. Вы также можете подписаться на комментарии по RSS.