На станцыі Аранчыцы сабакі елі чалавечыну
Трагедыя адбылася 25 снежня 2011 а 13-й на станцыі Аранчыцы Пружанскага раёна. 61-гадовы жыхар Мінска выйшаў са свайго цягніка і, абагнуўшы яго, спрабаваў дабегчы на аўтобус “Аранчыцы – Пружаны”. Выскачыў на пераход з-за лакаматыва – і трапіў пад хуткі на каляіне паміж цягніком і станцыяй. Паколькі экспрэс Парыж-Масква імчаўся з велізарнай хуткасцю, мужчыну літаральна расшкуматала на часткі.
“Хiба што цэлай валялася толькi нага, – сведчыць Міхаіл П. – тое, што засталося ад чалавека, разнесла метраў на сто. Калі я прыйшоў сустракаць жонку праз амаль дзве гадзіны, то ўбачыў паміж рэйкамі скуру. Унутранае ўсё было вытрасена. Чыгуначнікі адмаўляліся прыбіраць парэшткі. Звычайна сюды да вагона-рэстарана па аб’едкі прыбягаюць сабакі, дык яны ўнюхалі… А мне стала блага”.
А 17-й суседка звярнула ўвагу Міхаіла на сабак, які цягалі лёгкія па вуліцы. Напэўна, таго няшчаснага мужчыны, кажа сведка. Сабакі наогул дык нібыта не ядуць чалавечыны і сабачаціны, кажа Міхаіл. Але тут марозікі пайшлі, да магчымага голаду дадаўся холад.
Столькі было службаў – і “хуткая” стаяла, і міліцыя, і, найбліжэй, чыгуначнікі – а рэшткі чалавека ніхто не пазбіраў, каб пахаваць па-людску…
Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны
«выйшаў са свайго цягніка і, абагнуўшы яго, спрабаваў дабегчы на аўтобус “Аранчыцы – Пружаны”. Выскачыў на пераход з-за лакаматыва – і трапіў пад хуткі на каляіне паміж цягніком і станцыяй» — ложь … Диспетчером станции был ошибочно объявлен 112 поезд Брест – Минск, который должен был прибыть на станцию десятью минутами позже. Приближающийся состав подавал предупреждающие звуковые сигналы, однако люди беспечно пренебрегая собственной безопасностью, перебегали пути по переходу, даже когда поезд был в опасной близости. Погибший же до последнего момента в сторону приближающегося состава так и не взглянул.
Реклама от RedTram