Главная » Без рубрики

Генштаб Расіі рыхтуецца абараняць Беларусь ад палякаў

4 января 2012 5 комментариев

У Польшчы ёсць тэрытарыяльныя прэтэнзіі на частку дзвюх беларускіх абласцей – Брэсцкай і Гродзенскай, лічаць у Міністэрстве абароны Расійскай Федэрацыі. Адпаведны пункт уключаны ў схему “Пагрозы ваеннай бяспецы Расійскай Федэрацыі”, якая складзена ў расійскім Генеральным штабе. Побач з тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі, якія, на меркаванне Генштаба, маюць шэраг еўрапейскіх краін да Расіі, пазначаныя і прэтэнзіі Польшчы на Заходнюю Беларусь.

Фрагмент схемы “Пагрозы ваеннай бяспецы Расійскай Федэрацыі” з пазначэннем тэрытарыяльных дамаганняў Польшчы на Заходнюю Беларусь.

Схема была прадстаўлена начальнікам Генштаба, першым намеснікам міністра абароны генералам арміі Мікалаем Макаравым у лістападзе і зараз даступна на сайце Грамадскай палаты РФ.

Нагадаем, што ў кастрычніку 2011 аб жаданні некаторых польскіх палітыкаў адабраць частку Заходняй Беларусі выказвалася кіраўніцтва рэспублікі на вышэйшым узроўні. На гэта Міністэрства замежных спраў Польшчы заявіла, што такія выказванні “не маюць ніякіх абгрунтаванняў” і што Варшава “ніколі не ставіла пад сумнеў непарушнасць польска-беларускай мяжы”.

Дарэчы, у “Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь” гаворыцца: “Дзяржаўныя межы Рэспублікі Беларусь не з’яўляюцца прадметам тэрытарыяльных спрэчак і прэтэнзій». Гэта паўтарае і беларуская Ваенная дактрына: «Рэспубліка Беларусь зыходзіць з таго, што ні адна з дзяржаў у цяперашні час не з’яўляецца для яе патэнцыйным праціўнікам». Абодва дакументы маюцца на сайце беларускага Міністэрства абароны. Аднак, расейскія калегі ўжо рыхтуюцца абараняць Беларусь ад Польшчы…

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

5 комментариев »