Главная » BY, Брестская, Происшествия

Хуткі “Парыж – Масква” зноў зарэзаў у Аранчыцах

6 января 2012 Комментариев нет

Цягнік, які праходзіць станцыю на хуткасці звыш ста кіламетраў на гадзіну, перад Новым годам разнёс на мяса пенсіянера. Зараз ён накрыў чараду з трох сабак.

- Магчыма, акурат тых, што цягалі парэшткі няшчаснага чалавека, – кажа Міхаіл, жыхар пасёлка Лінова, які прылягае да станцыі. – Але адзін дык надта сімпатычны сабака быў”.

Цягнік імчыць на злом галавы...

Беларускія рэгіянальныя навіны паспрабавалі высветліць дадатковыя абставіны здарэнняў і звязаліся па тэлефоне з начальнік станцыі. Мужчына назваць сябе адмовіўся, але апынуўся ветлівым суразмоўцам:

- Дык не толькі “Масква – Парыж”. І гэты швейцарскі, “Рэгіянальныя лініі”, таксама імчыць на злом галавы. Да 140 кіламетраў набірае. Куды спяшацца, навошта? Для хуткасці ёсць самалёты! Навошта цягнікам падкручваць хуткасць?

Аднак і чалавечы фактар нельга не ўлічваць:

– Ва ўсім вінаваты самі людзі. Безуважныя. Музыку слухаюць, аб’явы па станцыі не. Ім кажуць: “Па першай каляіне будзе праходзіць хуткі”. Дык яны спрабуюць перад яго носам прашмыгнуць! – працягвае начальнік пра трагічнае здарэнне 25 снежня 2011.

- І насі потым тое мяса, а гэта зусім не мая праца. Вось таго пенсіянера з Мінска гэта я па кавалках і мусіў збіраць. Я збіраю, а пасажыры глядзяць. Дык толькі так і можна навучыць іх, на канкрэтных прыкладах. Вось, і з табою такое будзе, калі не будзеш зважаць. Ён жа з жонкай ехаў. Дык тая сама прызнала, што ён стараваты ўжо быў, сэрца варухлівае, і кульгаючы хадзіў, і глухаваты яшчэ, – дык не, не ўзяла пад руку, не перавяла праз пераход, паперлася наперад, а ён сунуўся памалу, потым і наогул стаў пасярод каляіны, каб запаліць… Машыніст сігналіць, але дзе там…

Вось, хуткасці на чыгунцы ўзраслі. Тады чалавек загінуў, зараз сабак пабіла, а ці магчыма неяк абгарадзіць, тунэль збудавац альбо мосцік, пытаюся:

- А Вы ў Баранавічах бачылі мосцік? Нязручна верхам багаж цягаць. Людзі самі вінаватыя ва ўсім, што з імі на чыгунцы здараецца. Трэба, каб зважалі.

Можа, яно і так. Але давайце пазважаем на лічбы. Вось статыстыка Упраўлення ўнутраных спраў на транспарце за тры дні (з 30 снежня 2011 па 2 студзеня 2012 года). На чыгунцы зафіксавана пяць выпадкаў траўмавання людзей, тры з іх з летальным сыходам. 1 студзеня каля Маладзечна машыніст электрапоезда знайшоў труп 20-гадовага мясцовага жыхара. Каля Лунінца грузавы цягнік насмерць збіў мужчыну 38 гадоў. Перад Новым годам электрацягнік Асіповічы – Мінск збіў п’янага 51-гадовага гамельчука. У выніку пералом пляча, выцятая грудзіна, бальніца. 2 студзеня ў Брэсце “пры выхадзе з вагона з-за ўласнай няўважлівасці упаў паміж вагонам і перонам” 6-гадовы школьнік з Пінскага раёна”. Вынік, як паведамляецца: закрытая чэрапна-мазгавая траўма, пабітыя патыліца, ніжняя губа і верхняя сківіца, няпоўны вывіх трох зубоў.

Вось і атрымліваецца, што ўсе здарэнні на сумленні пацярпелых, а поспехі і дасягненні – заслуга кіраўнікоў.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Читайте также

Оставить комментарий

Добавьте свой комментарий или трэкбэк. Вы также можете подписаться на комментарии по RSS.