Главная » BY, Брестская, Культура, Темы

У разбураным шляхецкім фальварку каля Пружан знайшлі жалезныя артэфакты

20 января 2012 Комментариев нет

Сярод  іх дахавая бляха – аналог той, якой накрытыя Сабор Парыжскай Багамаці і Брытанскі Парламент.

Пра знаходкі паведаміў паэт, пчаляр і краязнаўца Мікола Папека:

Такой бляхай пакрыты быў увесь фальварак, але кляймо, або завадскі знак, толькі на адной. Гэта, верагодна, таму, што калі адпраўлялі груз, штампавалі толькі верхнюю бляху.

На блясе два знакі: "Лысьвенская горная акруга графа П.А.Шувалава" і "Залаты медаль Сусветнай выставы ў Парыжы" - Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Вікіпедыя пацвярджае звесткі пра такую прадукцыю Лысьвенскага металургічнага завода (на сёння Пермскі край Расійскай Федэрацыі). Найвышэйшую ўзнагароду ў Парыжы «ліставое жалеза» з Лысьвы атрымала ў 1900 годзе. Пацвярджаюцца таксама прыналежнасць выраба графу Шувалаву (герб  Аднарог) і пастаўкі для Сабора Парыжскай Багамаці ды Брытанскага Парламента.

Яшчэ ў друзе была знойдзеная ўнікальная чыгунная дзверца ад печы. - Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Дзверцу спадар Папека схільны таксама разглядаць як пастаўку завода графа Шувалава: на ёй адлітыя сцэнкі з працэсу металаапрацоўкі.

А яшчэ была дзверца, на якой адліты момант гульні ў валейбол, але яе знеслі ў невядомым накірунку, шкадуе спадар Папека.

Нагадаем, сядзібу Швыкоўскіх у вёсцы Белавусаўшчына (4 кіламетры ад Пружан)  разбурылі перад Новым годам. Гэта быў апошні драўляны шляхецкі дом сядзібнага тыпу ў Брэсцкім рэгіёне.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...