Брэсцкая афіцыйная газета б’е пошукавыя рэкорды
Ужо каля паўгода абласная “Народная трыбуна” шукала аглядальніка. Цяпер да яго дадаўся ўласны карэспандэнт. Абодвух газета спрабуе знайсці праз гарадскі Цэнтр занятасці
Пашуковыя высілкі з таго часу, як Беларускія рэгіянальныя навіны пісалі пра гэтую сітуацыю ўжо двойчы, засталіся безвыніковымі. Патрабаванні для аглядальніка (поўная занятасць) – дыплом журналіста, тры гады стажу, бездакорная беларуская мова. Для ўласнага карэспандэнта на палову стаўкі патрэбна 5 гадоў стажу па спецыяльнасці. Але зарплату аглядальніку, нават з трэцяга разу, не змаглі падняць больш за мільён беларускіх рублёў (а гэта МІНІМАЛЬНАЯ зарплата па краіне). Карэспандэнту абяцаюць 550 тысячаў.
Побач зарплаты выканаўцаў даволі простых аперацый, не патрабуючых вышэйшай адукацыі. Аператар кісламалочнай вытворчасці ў холдынгу “Савушкінпрадукт”, атрымае мільён трыста тысяч беларускіх рублёў. Плітачнікі амаль па дзесяці пазіцыях атрымаюць у паўтара – два разы больш за аглядальніка. Гароднінавод у цяплічным камбінаце таксама прынясе дахаты амаль удвая больш – мільён васемсот тысяч беларускіх рублёў.
Магчыма, беларускамоўнай газеце «Народная трыбуна» пагражае закрыццё, як былі закрыты шмат іншых. Маўляў, не атрымалася, што тут зробіш: “Народ не хочет…”
Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны
В данной ситуации редактору можно посоветовать прочитать «Как я редактировал сельскохозяйственную газету» Марка Твена. Если перенять методы работы главного героя повествования, то и тираж и зарплата сотрудников увеличится многокраино.
Реклама от RedTram
Бытовые фекальные насосы
ям форум. Выгребная. Яма. с насосом. Здесь
kontmotor.ru
Севастополь строительство дома
stroivkrimy.ru