Главная » BY, Брестская, Общество, Темы

У брэсцкім Гарадскім парку БАМЖы вудзяць качак?

7 февраля 2012 Комментариев нет

Пакуль у прамыіне ручая іх плавае каля 200. Прамыіна памерам каля трыццаці квадратных метраў гэта адзіная незамерзлая вада ў гарадскім парку імя 1-га траўня. Абодва возеры парку, якія лучыць гэтая ручаіна, пакрыліся тоўстым ільдом.

Каму вуці-вуці, а каму вячэра. Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны

Паколькі месцічы падкормліваюць качак, да іх “прысуседзіліся” галубы. Качкі дзікія, але прывыклі да людзей і зусім ручныя. Птушкі прызвычаіліся зімаваць у горадзе цягам шэрагу цёплых зімаў.

Некаторыя наведнікі парка кажуць, што ноччу ў парк прыходзяць асобы Без Абазнанага Месца Жыхарства, – БАМЖы. Быццам бы гэта насельнікі ваколіцаў чыгуначнага і аўтавакзала непадалёку. Нібыта ловяць даверлівых птушак на вуду, на хлеб.

У міліцыі гэтую інфармацыю не пацвердзілі, але і не адпрэчылі.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...