У брэсцкіх школах наведнікаў фіксуюць… дзяжурныя школьнікі
Дзяжурныя школьнікі старэйшых класаў замест таго, каб прысутнічаць на занятках павінны запісваць прозвішчы ўсіх, хто наведвае школу.

А ну давай запісвай! Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны
Двое хлапцоў, якія сядзелі за столікам каля ўваходу, яўна не надта ірваліся запісваць у журнал незнаёмую жанчыну. Нават падхапіліся і адыйшлі ад месца «працы». Але пільная гардэробшчыца вярнула іх на месца службы: “А ну бяры ручку, запісвай!”
У намеснік дырэктара школы адзначыла:
— Непажаданыя наведнікі ёсць, а рэсурсу іх завярнуць няма. І ў некаторых другіх школах такім чынам ратуюцца.
Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны