У рэгіёнах не хапае нефармальнай адукацыі для дарослых
У Мінску ў Міжнародным адукацыйным цэтры прайшла канферэнцыя «Перспектывы сацыяльнага партнёрства». Яна была прысвечана вынікам нямецка-беларускага партнёрства за апошнія тры гады, асаблівая ўвага была нададзена вынікам працы ў рэгіёнах Беларусі.

Фота: ibb.by
Мерапрыемства праходзіла з нагоды заканчэння пятага этапа падтрымкі Беларусі Федэральным кіраўніцтвам Германіі “Пераадоленне межаў”. Адной з тэм абмеркавання канферэнцыі стала тэма праектаў у сферы адукацыі для дарослых і адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця. Былі падведзены вынікі ўжо зробленай працы, асаблівая ўвага была нададзена рэгіёнам Беларусі.
– Накірункі міжнародных праграм, якія ўжо рэалізаваны ў нашым рэгіёне, закранулі такія пытанні як сацыяльна-экалагічнае развіццё тэрыторый, пацярпелых ад ЧАЭС, прадпрымальніцтва ў сельскай мясцовасці, – расказала намеснік начальніка па праблемам ліквідацыі паследстваў на ЧАЭС Гомельскага аблвыканкама Людміла Лісюк. – Таксама былі праведзены міжнародныя канферэнцыі, семінары, форумы. Распрацавана стратэгія кіравання прамысловымі і сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі.
Што тычыцца пытанняў адукацыі ў рэгіёнах, сваім вопытам падзялілася прадстаўнік Інстытута рзвіцця адукацыі горада Магілёва Ірына Старавойтава. Яна расказала пра ідэю стварэння праекта сацыяльнага партнёрства, удзельнікамі якога сталі школы.
– Мы пачыналі працу з трох школ, а зараз іх каля дзесяці. Цяпер ініцыятарамі супрацоўніцтва з’яўляюцца самі кіраўнікі вучэбных устаноў. За перыяд нашай дзейнасці былі прааналізаваны магчымасці ўнутранага соцыума ўстаноў адукацый і знешняга соцыума з умовай асаблівасцей нашага рэгіёна, а таксама арганізавана комплексная падтрымка нашай дзейнасці. Але ў працы былі свае цяжкасці. Сутыкнуліся з неразуменнем выкладчыкаў ідэй устойлівага развіцця. З гэтай нагоды былі праведзены семінары, мэтавыя падрыхтоўкі. У Інстытуце развіцця і цяпер вядзецца праца ў розных накірунках павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў, класных кіраўнікоў, бібліятэкараў, якія працуюць у сістэме адукацыі. Асаблівы раён партнёрскай сеткі – Мсціслаўсік раён, таму што тут рэалізуецца сацыяльнае партнёрства ва ўмовах сельскага рэгіёна.
2/3 насельніцтва Беларусі складае дарослае насельніцтва. Мэта адукацыі для дарослых у тым, каб забяспечыць такую адукацыю, якая дапаможа людзям прымаць удзел у развіцці рэгіёнаў. Прадстаўнік аддзела паслядыпломнай адукацыі Дзяржаўнай установы адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” Ніна Кошэль расказала пра існаванне праекта па падрыхтоўцы мадэратараў, спецыялістаў у сферы адукацыі дарослых. Была прынята міжнародная назва такіх спецыялістаў: андрагогі.
– Таксама распрацавана праграма адукацыі для дарослых праз модульную падрыхтоўку трэнераў, якія б улічвалі асаблівасці дарослых, іх запатрабаванні, імкненні, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю, альбо з сацыяльным аспектам інтэграцыі”, – распавяла спадарыня Ніна.
З 2011 года ў Беларусі зарэгістравана Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы.Яна аб’ядноўвае больш за дзесяць грамадскіх і іншых некамерцыйных арганізацый у сферы адукацыі. Супрацоўніцтва вядзецца ўжо дастаткова даўно, таму што ні адна арганізацыя не можа самастойна вырашаць шэраг складаных праблем. Кіраўнік асацыяцыі, Карпіевіч Дзмітры:
– У будучым хацелся б развіць сістэму інстытуцыянальных ігракоў, якія будуць займацца адукацыяй дарослых, праводзіць курсы на актуальныя для дадзенага рэгіёна тэмы. Неабходна прыцягваць да супрацоўніцтва Дамы культуры, бібліятэкі, музеі. Важна, каб мноства праграм развівалася, павышалася іх якасць, таму што асноўная форма дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў – гэта праект, дзе адукацыя з’яўляецца адным з кампанентаў. З мэтай павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў, выдаецца часопіс “Адукатар”. У кастрычніку пройдзе Чацвёрты фестываль “Тыдзень нефармальнай адукацыі”, які праводзіцца раз на два гады. Гэтае мерапрыемства аб’ядноўве камерцыйны і некамерцыйны сектар нашай арганізацыі.
Напрыканцы абмеркавання тэмы праектаў адукацыі для дарослых, Бэттіна Брант, прадстаўнік Інстытута міжнароднага супрацоўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў, падвяла вынікі сустрэчы. Яна адзначыла, што асаблівую ўвагу неабходна надзяляць нефармальнай адукацыі менавіта ў рэгіёнах, каб даць магчымасць кожнаму чалавеку актыўна ўдзельнічаць у сацыяльным і культурным жыцці свайго раёна. А для гэтага неабходна стварыць роўныя ўмовы для жыхароў вёскі і горада.
Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны
Мне артыкул спадабаўся. :)
Реклама от RedTram