У Гародні два пажарных разлікі прыехалі на ілжывы выклік
У пятніцу 24 лютага ілжывы выклік гарадзенскіх пажарных прыцягнуў увагу адразу двух пажарных разлікаў. Па адрасе вуліца Паповіча 9 па інфармацыі прадстаўнікоў МНС адбылося ўзгаранне.

І дзе полымя? Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны
Машыны былі накіраваныя на месца на працягу дзесяці хвілін і супрацоўнікі МНС яшчэ каля 10 хвілін даследвалі пад’езд. Выклік па словах пажарных адбыўся з-за таго, што адзін з пенсіянераў, што жыве ў пад’ездзе, адчуў пах нечага гарэлага і выклікаў пажарных.

Святло ў вокнах ёсць. Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны
Па словах пажарных – гэта ўжо не першы ілжывы выклік за гэты дзень.
Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны
Оставить комментарий