Главная » BY, Гродненская, Политика

Гарадзенскую журналістку папярэдзілі ў пракуратуры

27 февраля 2012 Комментариев нет

Гарадзенская журналістка Гражына Шалкевіч 27 лютага атрымала афіцыйнае папярэджанне, якое тычылася працы на замежнае СМІ без акрэдытацыі ў Беларусі.

Журналістка атрымала папярэджанне за працу на замежнае СМІ без акрэдытацыі ў Беларусі. - Фота з асабістага архіва Гражыны Шалкевіч

– Гэта тычылася супрацы з Радыё Рацыя, – кажа Гражына Шалкевіч. – Паказвалі ў пракуратуры  раздрукоўкі з інтэрнэт-старонкі Рацыі. Гэта былі матэрыялы пра ўгодкі паўстання Каліноўскага, якія адзначаліся ў Свіслачы ў канцы кастрычніка 2011 года.

За асвятленне гэтай падзеі на Гродзеншчыне ўжо атрымалі папярэджанні ў пракуратуры незалежныя журналісты Алесь Дзянісаў і Мікола Дзятчэня.

На мінулым тыдні таксама за супрацу з Радыё Рацыя атрымаў папярэджанне гарадзенец, сабра БАЖ Віктар Парфёненка.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...