Главная » BY, Гродненская, Общество

Гарадзенскім праабаронцам забаранілі пікеты на 8 сакавіка

28 февраля 2012 Комментариев нет

Градзенскія праавбаронцы атрымалі адмову на правядзенне 8 сакавіка пікетаў па інфармаванню жыхароў гораду пра наяўнасьць палітычных вязьняў і ўмовы іх утрыманьня ў беларускіх турмах.

Прадстаўнік БХК па Гродзеншчыне Раман Юргель

Праваабаронца, прадстаўнік БХК па Гродзеншчыне Раман Юргель распавядае пра тое, як адбывалася сёння і якія далейшыя дзеянні гродзенскіх праабаронцаў:

— Я сёння атрымаў адмову на пададзеную заяву. У адмове нам патлумачылі, што мы нібыта не прынялі належных мераў па арганізацыі бяспечных умоў правядзення заяўленага мерапрыемства. Пасля гэтага да мяне сёння заявіўся міліцыянт, які пазваніў мне ў дзверы і спрабаваў мне ўручыць паперу пра нашу адказнасць паводле артыкулу 23.34 КаАП РБ за правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

Міліцыянт адмовіўся ўручыць копію паперы, за гэта праабаронца адмовіўся гэтую паперу падпісваць.

— Мы збіраемся і надалей падаваць заявы на правядзенне ў горадзе пікетаў на тэматыку інфармавання жыхароў гораду пра наяўнасць у Беларусі палітзняволеных. Наперадзе 25 сакавіка і 1 мая. Але тыя месцы, што прапануе нам гарадская ўлада гэта месцы для выгулу сабак і там мы не можам прыцягнуць увагу жыхароў гораду да гэтых праблем. Чаму мы мусім падаваць заявы на тое, каб ладзіць акцыі за горадам, а гарадскія улады праводзяць масавыя мерапрыемствы? — кажа Раман Юргель

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...